Пресс-служба Президента

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў Дэкрэт №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”. Ён уключае палажэнні дэкрэтаў ад 20.12.2007 г. №9 і ад 28.01.2008 г. №1. Прадугледжваецца вызваленне камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) на гэтай тэрыторыі, на працягу 7 каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі ад уплаты падатку на прыбытак і падаходнага падатку, падатку на нерухомасць, дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, ад абавязковага продажу валютнай выручкі, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці.

 

Аналагічнае права прадастаўляецца адасобленым падраздзяленням камерцыйных арганізацый, якія створаны і ажыццяўляюць дзейнасць па выпуску тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і маючых асобны баланс.

Дэкрэтам прадугледжваецца адчужэнне знаходзячыхся ў дзяржаўнай уласнасці капітальных пабудоў, у тым ліку незавершаных закансерваваных і незакансерваваных, без права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужанай маёмасці, калі такі зямельны ўчастак прадастаўляецца пакупніку маёмасці ў арэнду. Прытым зямельны ўчастак прадастаўляецца ў арэнду пакупніку маёмасці без правядзення аўкцыёна і спагнання платы за права заключэння дагавора арэнды.

 

Таксама прадугледжваецца прадастаўленне пакупніку растэрміноўкі аплаты маёмасці на тэрмін не больш 5 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу, са штомесячнай ідэксацыяй плацяжоў і захаваннем іншых патрабаванняў заканадаўства.

 

Арганізацыі і ІП, якія аказваюць транспартныя паслугі, будуць мець права прымяняць палажэнне Дэкрэта толькі пры ўмове, што пункты адпраўлення (пагрузкі) і (ці) прызначэння (разгрузкі) размешчаны на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці.

 

Акрамя таго, прадугледжана вызваленне ад увазных мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць тавараў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў якасці ўкладу ў статутныя фонды камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці, і павелічэнне тэрміну дзеяння прадастаўляемых ільгот на гэтыя тавары з 3 да 5 гадоў.

 

ХХХ

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 7 мая падпісаў Указ №225, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 17.10.2005 г. №481 “Аб парадку вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных пакаранняў”. Цяпер прадугледжваецца ўкараненне прынцыпу “адно акно” пры звароце юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з хадатайніцтвам аб вызваленні ад адміністрацыйных пакаранняў.

 

Так, даведкі падатковага і мытнага органаў аб поўнай вылаце падаткаў, збораў (пошлін), у сувязі з нявыплатай, несвоечасовай ці няпоўнай выплатай якіх накладзена адміністрацыйнае спагнанне, і аб стане іншых разлікаў з бюджэтам, якія раней прадстаўляліся юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на працягу трох рабочых дзён пасля паступлення хадатайніцтва і неабходных дакументаў будуць запрошвацца дзяржаўнымі органамі самастойна.

 

Прытым прадстаўленне падатковым і мытным органамі гэтых звестак будзе ажыццяўляцца на працягу трох рабочых дзён пасля атрымання запыту.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.