У Беларусі пашыраны пералік відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі могуць уплочваць адзіны падатак.
У прыватнасці, дабавіліся: аказанне паслуг па дыягностыцы транспартных сродкаў; прадастаўленне (у тым ліку пракат) транспартных сродкаў і іншага абсталявання для адпачынку і гульняў; катанне на катэрах, конях; арганізацыя дзіцячых гульнёвых пакояў; дзейнасць, звязаная з правядзеннем гульні ў пейнтбол, лазэртаг і страйкбол; вытворчасць гатовых металічных вырабаў; перагон, перавозка, дастаўка з-за мяжы (за мяжу) матацыклаў, квадрацыклаў, снегаходаў, матаролераў, мапедаў, скутэраў і іншых аналагічных транспартных сродкаў, прычэпаў і паўпрычэпаў.
Дарэчы, з 1 студзеня з 8 да 5% зніжана стаўка адзінага падатку пры яго даплаце ў выпадку, калі выручка ад рэалізацыі тавараў, работ ці паслуг перавышае 30-кратную суму заплочанага за справаздачны перыяд адзінага падатку.
Акрамя таго, сёлета індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плоцяць адзіны падатак па адным відзе дзейнасці з выкарыстаннем аднаго гандлёвага аб'екта, могуць перайсці на штоквартальнае прадастаўленне падатковай дэкларацыі па адзіным падатку. Пры гэтым плаціць яго трэба будзе кожны месяц не пазней за 1-ае чысло ў памеры 1/3 сумы АП.