Авторизация
 

Умовы вядзення бізнесу ў РБ палепшацца

  Ключавы дакумент па лібералізацыі ў эканоміцы Беларусі — праект дэкрэта "Аб развіцці прадпрымальніцтва" вынесены на разгляд Прэзідэнта ў час рабочай сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім 26 верасня. Прадстаўлены і праект указа, накіраваны на ўдасканаленне парадку ліцэнзавання. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанаваныя нормы, дакументы ў хуткім часе будуць падпісаны.

Адзіныя мінімальныя патрабаванні
У прыватнасці, праектам дэкрэта прадугледжваецца зацвярджэнне адзіных патрабаванняў пажарнай бяспекі, санітарна-эпідэміялагічных норм, а таксама ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і ветэрынарыі. Яны максімальна сістэматызаваны і скарочаны.
Прадугледжаны пералік патрабаванняў, які будзе абавязковым для выканання ў эканамічнай дзейнасці. Палажэнні іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў з патрабаваннямі ў разглядаемай сферы да іх адмены будуць мець для суб'ектаў гаспадарання рэкамендацыйны характар.


Прадказальнае падатковае заканадаўства
Прэзідэнт адзначыў важнасць стабільнай і прадказальнай сітуацыі ў падатковай сферы. Плануецца ўвесці забарону да 2020 года на ўвядзенне новых падаткаў і павышэнне падатковых ставак.
"І іншыя патрабаванні, у тым ліку ліквідацыя залішніх адміністрацыйных бар'ераў. Каб жадаючыя адкрыць бізнес маглі зрабіць гэта не за год-паўтара, а літаральна адразу або на працягу месяца без бюракратычных затрымак. Гэта таксама замацоўваецца ў дакументах", —адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Самарэгуляванне бізнесу
У цэлым праект дэкрэта з'яўляецца ключавым з падрыхтаванага пакета дакументаў і прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу. Мінімізуецца ўмяшанне дзяржавы ў работу суб'ектаў гаспадарання, узмацняецца самарэгуляванне бізнесу і яго адказнасць за сваю дзейнасць перад грамадствам пры захаванні кантролю з боку дзяржавы.


Паведамляльны парадак для пачатку бізнесу
Акрамя ўсяго плануецца ўвядзенне паведамляльнага парадку ажыццяўлення асобных найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці. У адпаведны пералік увойдуць бытавыя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць сельгаспрадукцыі, будматэрыялаў і іншая дзейнасць. Паводле даных Міністэрства эканомікі, менавіта ў гэтых сферах сканцэнтравана каля 95 працэнтаў малога і сярэдняга бізнесу.


Каб займацца імі, дастаткова будзе падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу "адно акно" (таксама магчыма накіраванне паштовага адпраўлення з паведамленнем аб уручэнні) або з дапамогай партала электронных паслуг, і на наступны дзень атрымаеце права на заяўлены від эканамічнай дзейнасці. Пры гэтым суб'ект гаспадарання аўтаматычна бярэ на сябе адказнасць за адпаведнасць сваёй дзейнасці заканадаўству.


Зняцце адміністрацыйных бар'ераў
Чакаецца максімальнае зняцце адміністрацыйных бар'ераў, звязаных з наяўнасцю складаных і доўгіх працэдур атрымання даведак, узгадненняў і іншых відаў дазвольнай дакументацыі. Разам з гэтым будзе ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць кіраўніка за арганізацыю нармальнай работы прадпрыемства. Такім чынам, у дакуменце рэалізаваны адзін з ключавых падыходаў, абазначаных Прэзідэнтам, аб мінімальным умяшанні дзяржавы ў эканамічную дзейнасць суб'екта гаспадарання пры павышэнні асабістай адказнасці яго кіраўніка.


Удасканаленне парадку ліцэнзавання
З улікам прынцыпу, адпаведна якому ліцэнзаванню належаць толькі віды дзейнасці, ажыццяўленне якіх спалучана непасрэдна з наяўнасцю пагроз нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, праектам указа прадугледжваецца адмена трох з 36 ліцэнзуемых цяпер відаў дзейнасці і 20 работ, паслуг, што складаюць віды дзейнасці.


У прыватнасці, суб'ектам гаспадарання не спатрэбіцца атрымліваць ліцэнзіі пры аўтамабільных перавозках пасажыраў (за выключэннем міжнародных), ажыццяўленні паліграфічнай дзейнасці, аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама звязанай з аказаннем юрыдычных паслуг (за выключэннем рыэлтарскіх), кантролем радыеактыўнага забруджвання, аховай юрыдычнай асобай сваіх работнікаў і маёмасці.


Выключнае права суда на спыненне ліцэнзіі
Замацоўваецца выключнае права суда сваім рашэннем спыніць дзеянне ліцэнзіі або ануляваць яе. Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад наконт гэтага, адзначыўшы, што з іншага боку недапушчальна перагружаць судовую сістэму, перакідваючы на яе функцыі іншых органаў. Адзначаецца, што для абароны жыцця, здароўя, правоў і законных інтарэсаў грамадзян, навакольнага асяроддзя, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў ліцэнзуючыя органы па-ранейшаму будуць мець права прыпыніць дзейнасць суб'ектаў гаспадарання да выпраўлення імі парушэнняў ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў або да разгляду справы судом.


Васіль Мацюшэўскі растлумачыў, што ў выпадку адклікання ліцэнзіі канкрэтны бізнес спыняе сваё існаванне. "Таму гэта вельмі важнае пытанне як для самога прадпрымальніка, так і для наёмных работнікаў, грамадства ў цэлым. Для таго, каб гэту істотную рызыку нейкім чынам нівеліраваць, неабходны спаборны працэс, калі ліцэнзуючы орган павінен у судовым працэсе даказаць тыя ці іншыя істотныя фактары, якія патрабуюць менавіта адклікання ліцэнзіі", — адзначыў першы віцэ-прэм’ер.


Выдача ліцэнзій у электронным выглядзе
З 1 ліпеня 2018 года выдавацца ліцэнзіі будуць выключна ў электронным выглядзе. Тым самым адмяняецца папяровая форма. Праектам указа прадугледжваецца фарміраванне і вядзенне адзінага рэестра ліцэнзій, які змяшчае даныя аб выдадзеных ліцэн-зіях, унясенні ў іх змяненняў. Доступ да рэестра будзе адкрыты ўсім зацікаўленым і забяспечвацца кругласутачна пры дапамозе сеткі Інтэрнэт на бязвыплатнай аснове.


Сумесна з бізнес-супольнасцю
Як далажыў Васіль Мацюшэўскі, пакет дакументаў па лібералізацыі падрыхтаваны сумесна з бізнес-супольнасцю. "Яго адзіная задача — змяніць характар бізнес-асяроддзя, максімальна знізіць адміністрацыйны ўплыў на гэты працэс і выдаткі па вядзенні бізнесу, зрабіць яго максімальна празрыстым і, самае галоўнае, паслядоўным і доўгаіграючым".


Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. Станкевіч.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта