Отдел пограничной службы "Верхнедвинск" ликвидирован
gazeta 15-08-2016, 13:29 0 У рэспубліцы
Выклікана гэта змяненнямі арганізацыйна-штатнай структуры Полацкага пагранатрада.
Прыём заяў і выдача пропускаў для ўезду ў пагранічную зону ад іншаземцаў і ў пагранічную паласу ў межах
Верхнядзвінскага раёна ад грамадзян Беларусі ажыццяўляецца ў аддзеле пагранічнай службы "Опса" і ў Полацкім пагранатрадзе штодня з 9.00 да 18.00, акрамя суботы і нядзелі.

Пісьмовую заяву зацікаўленая асоба падае ва ўпаўнаважаны орган падчас прыёму ці па пошце (Полацкі пагранічны атрад, 211654 п.Фарынава, Полацкі раён, Віцебская вобласць).
Іншаземцу для атрымання пропуску ў пагранічную зону неабходна асабіста аформіць заяву, да якой прыкладаюцца:
*копія старонак пашпарта (віда на жыхарства) з установачнымі дадзенымі (с. 31-33);
*дакументы, што пацвярджаюць мэту ўезду (даведка аб пражыванні родных у пагранзоне, запрашэнне, выклік на вучобу і іншыя);
*дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржпошліны.
Грамадзянін Беларусі для атрымання пропуску ў пагранічную паласу асабіста афармляе заяву і прыкладае:
*копію старонак пашпарта з установачнымі дадзенымі (с.31-33);
*дакумент, што пацвярджае ўплату дзяржпошліны за ўезд у пагранічную зону (для асоб, зарэгістраваных у населеных пунктах пагранзоны—копія старонкі пашпарта з рэгістрацыяй).
Працэдура па выдачы пропуску ажыццяўляецца на працягу пяці працоўных дзён. Пачаткам лічыцца дзень рэгістрацыі заявы зацікаўленай асобы з прыкладаннем неабходных дакументаў.
Дадатковая інфармацыя на афіцыйным інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта www.gpk.gov.by. Таксама звяртайцеся ў Полацкі пагранатрад—8 0214 45 20 75 і ў аддзел пагранічнай службы "Опса"—8 02153 3 51 30.
Полацкі пагранічны атрад.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.