Нововведения создают удобство
gazeta 17-12-2014, 09:48 0 У рэспубліцы
17 снежня — Дзень утварэння падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі
У дзейнасці падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, што раней насілі назву пашпартнага стала, а потым пашпартна-візавай службы, пастаянна з'яўляюцца новыя функцыі. У ліпені мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю дзяржаўная інфармацыйная сістэма "Рэгістр насельніцтва". Ёй актыўна карыстаюцца органы загса пры звароце грамадзян для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Падчас вырабу пашпарта, арганізацыі воінскага ўліку, ад падатковых органаў, органаў аховы здроўя, адукацыі і іншых у рэгістр насельніцтва паступае адпаведная інфармацыя, прадугледжаная законам. Напрыклад, з дапамогай рэгістра можна сфарміраваць спісы выбаршчыкаў або дакладна вызначыць, колькі дашкольнікаў пражывае на пэўнай тэрыторыі. Уся інфармацыя абараняецца законам. Персанальныя дадзеныя асоб — абмежаваныя для распаўсюджання, доступ да іх магчымы толькі са згоды саміх асоб або іх прадстаўнікоў.
Дзякуючы рэгістру ўдасканальваецца работа са зваротамі грамадзян, скарачаецца час і колькасць папяровых дакументаў і даведак, якія адпаведныя арганізацыі самі могуць запрошваць з рэгістра.
Грамадзяне могуць атрымліваць персанальныя дадзеныя з рэгістра ў адносінах да сябе або тых фізічных асоб, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з'яўляюцца. Можна запрасіць дадзеныя іншых асоб, але толькі з іх пісьмовай згоды.
За даведкай з рэгістра насельніцтва грамадзянін можа звярнуцца ў любое падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС. Даведкі, якія фізічная асоба запрошвае адзін раз за каляндарны год, прадастаўляюцца бясплатна.
Падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі разам з адміністрацыйнымі працэдурамі аказваюцца дадатковыя платныя паслугі. Заплаціць можна пры дапамозе сістэмы АРІП (адзіная разліковая і інфармацыйная прастора) з выкарыстаннем Інтэрнэт-, мабільнага банкінга, інфакіёска і іншых абсталяванняў аплаты.
У сістэме АРІП прымаюцца плацяжы за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, паскораныя выдачу і абмен пашпарта, афармленне заявы, атрыманне sms-паведамлення пра гатоўнасць дакумента да выдачы, рэгістрацыю часовага знаходжання іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Парадак ажыццяўлення плацяжу для тых, хто падае дакументы ў Віцебскай вобласці, наступны:
*у "дрэве АРІП" у галіне "Віцебск" выбраць раён горада, а ў галіне "Віцебская вобласць" — раённы цэнтр або Віцебскі раён, у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, сельскі/пасялковы Савет, разлікова-даведачны цэнтр якога плацельшчык будзе звяртацца з заявай, знайсці раздзел "МУС", у ім-"Грамадзянства і міграцыя";
*выбраць раздзел "Для грамадзян Беларусі" або "Для іншаземцаў";
*вызначыцца з паслугай;
*кошт паслугі зафіксаваны і не можа быць зменены грамадзянінам, за выключэннем аплаты за афармленне заявы;
*пры аплаце за афармленне заявы трэба загадзя ўдакладніць кошт паслугі ў адпаведным падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама;
*кіравацца падказкамі абсталявання аплаты па ўводзе ідэнтыфікацыйнага (асабістага) нумара (для грамадзян Беларусі) або нумара пашпарта (для іншаземцаў);
*націснуць кнопкі АПЛАЦІЦЬ і ГАТОВА.
Пры падачы адпаведных дакументаў у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі, разлікова-даведачны цэнтр, сельскі/пасялковы Савет або ўпаўнаважанай на прыём дакументаў асобе для пацвярджэння аплаты дзяржаўных пошлін або платы за дадатковыя паслугі праз АРІП грамадзяніну неабходна:
*паведаміць свой ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар або нумар пашпарта (пры рэгістрацыі часовага знаходжання іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства) або нумар аперацыі АРІП (выдаецца абсталяваннем аплаты пасля ажыццяўлення плацяжу);
*у раздзеле "Службовыя адзнакі" адпаведнай заявы па кожнай паслузе ўказаць "аплачана ў АРІП" і зрабіць асабісты подпіс.
Алена РАКШНЯ, старшы інспектар
групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.