Авторизация
 

Пра тых, хто акты рэгіструе

О тех, кто акты регистрирует Органам загса Рэспублікі Беларусь — 95 год

Асаблівасць работы супрацоўнікаў загса ў тым, што ім даводзіцца працаваць і з рознымі людзьмі, і з разнастайнымі дакументамі. А гэта патрабуе ўважлівасці, засяроджанасці, адказнасці, добразычлівасці. У начальніка аддзела загса Ірыны Леанідаўны Гушча і галоўнага спецыяліста Вольгі Пашкоўскай хапае душэўнай цеплыні для кожнага, хто звяртаецца да іх за дапамогай.

 

Кожны грамадзянін нашай краіны знаёмы з органамі загса. А гісторыя іх пачалася 18 снежня 1917 года. У гэты дзень быў падпісаны дэкрэт “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану”.

 

Цяпер органы загса рэгіструюць 7 відаў актаў грамадзянскага стану — нараджэнне, заключэнне шлюбу, скасаванне шлюбу (па рашэннях суда, што ўступілі ў сілу да 1 верасня 1999 года), устанаўленне мацярынства і бацькоўства, усынаўленне, змену прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерць.

 

Так, за 11 месяцаў юбілейнага года у раёне складзена 227 запісаў актаў аб нараджэнні, 174 — аб заключэнні шлюбу, 26 — аб устанаўленні бацькоўства, 3 — аб усынаўленні, 2 — аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, 465 — аб смерці, 1 — аб скасаванні шлюбу, а таксама зроблена 77 адзнак аб скасаванні шлюбу па рашэннях судоў, што ўступілі ў сілу пасля 1 верасня 1999 года.

 

Акрамя дзяржаўнай рэгістрацыі ёсць іншыя задачы. Адзін з прыярытэтных напрамкаў — выдача паўторных пасведчанняў і даведак грамадзянам і выкананне запытаў кампетэнтных органаў і арганізацый. Часта дакументы патрабуюцца, каб устанавіць сваяцтва, вырашыць спадчынныя пытанні, аформіць пенсіі, скласці генеалагічнае дрэва сям’і.

 

У аддзеле загса райвыканкама захоўваюцца кнігі з запісамі актаў грамадзянскага стану з 1945 года да цяперашняга часу. Пакуль яшчэ не перададзеныя ў Нацыянальны архіў метрычныя (царкоўныя) кнігі Міёрскага раёна з 1840-х па 1938 гады і часткова па 1944 год.

 

Шмат грамадзян звяртаецца да нас, каб унесці змяненні, дапаўненні ці выпраўленні ў пэўныя запісы. У гэтым годзе такіх заяў было каля 60. Часцей за ўсё памылкі і недакладнасці сустракаюцца ў дакументах, выдадзеных пасля Вялікай Айчыннай вайны.

 

Асноўную дзейнасць работнікаў загса дапаўняе ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Праводзяцца сустрэчы-гутаркі са школьнымі і працоўнымі калектывамі, сумесна з аддзелам па справах моладзі, тэрытарыяльным цэнтрам і БРСМ арганізуюцца пасяджэнні клуба маладой сям’і, удзельнічаем у мерапрыемствах, прысвечаных важным датам каляндара — Дню сям’і, Дню маці, Дню памяці.

 

Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў раёне праводзяць упраўляючыя справамі Дзісенскага гарадскога і сельвыканкамаў. Спраўляцца са сваімі абавязкамі ім дапамагае любоў да прафесіі, да людзей, душэўная цеплыня і здольнасць да суперажывання. Асаблівыя словы падзякі за шматгадовую добрасумленную і адказную работу, за чулыя і ўважлівыя адносіны да людзей хочацца сказаць А. З. Сакалоўскай (Павяцкі сельвыканкам), Р. М. Паліўка (Мікалаёўскі), Р. С. Альхімовіч (Язненскі). Вялікі вопыт у сваёй справе назапасілі Г. М. Лабунька (Міёрскі с/в) і Л. Ч. Арцімёнак (Перабродскі). Радуе адказнасцю маладое пакаленне — Р. Я. Рагоўская (Дзісенскі г/в), Т. І. Бараноўская (Новапагосцкі с/в), А. У. Дуброўская (Туркоўскі), М. В. Селівёрстава (Завуццеўскі), Л. М. Іванова (Узмёнскі).

 

Шчырая ўдзячнасць і пажаданні добрага здароўя нашым ветэранам — З. М. Шэсцеравай, Т. І. Леановіч, В. І. Шокель, М. А. Альхімовіч, А. Т. Корбут, М. Е. Паўлоўскай, З. Ф. Станкевіч, Г. М. Юхно, Я. Я. Конах.

У юбілейны год хочацца павіншаваць тыя сямейныя пары, якія ў 2012-м святкавалі круглыя даты сумеснага жыцця. Драўлянае вяселле (5 год) адзначылі Аляксей Валер’евіч і Ірына Мікалаеўна Паляковы, ружовае (10 год) — Віктар Мікалаевіч і Ганна Паўлаўна Дзеравянчыкі, фарфоравае (20 год) — Аляксандр Алегавіч і Ірына Мікалаеўна Болтачы, сярэбранае (25 год) — Іван Паўлавіч і Яніна Станіславаўна Вітко, Юрый Анатольевіч і Кацярына Міхайлаўна Шабанавы, Сяргей Вацлававіч і Святлана Вітальеўна Бялевічы, залатое (50 год) — Карл Мітрафанавіч і Алена Нікадзімаўна Гурыны, Уладзімір Іосіфавіч і Дануся Казіміраўна Мінчыны.

 

У дзевяноста пяты дзень нараджэння мы звярнулі ўвагу на запісы пад такой лічбай. Так, 8 верасня пад нумарам 95 зарэгістравалі шлюб Рамана Анатольевіча Верына і Юліі Сяргееўны Масалавай. А запіс акта аб нараджэнні №95 быў зроблены 4 кастрычніка 2012 года. Зарэгістравалі Варвару Паўлаўну Мацур.

У гэты святочны дзень хочацца пажадаць усім калегам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, добрага настрою і душэўнай гармоніі. Няхай у вашым жыцці будзе шмат прыемных і радасных момантаў!

 

І. ГУШЧА,

начальнік аддзела загса.

 

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
  • skin
  • 22-12-2012, 11:24
  • : 11:24
    • Нравится
    • 0
почему нету новости про фк миоры а ?????
  • skin
  • 25-12-2012, 16:54
  • : 16:54
    • Нравится
    • 0
http://miory.by/news/sport/2674-pozor-vlasti.html

Верните клуб!!!!!!!!!!!!!
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта