Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках

Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках Фізічная загартоўка і псіхалагічная ўстойлівасць, назіральнасць і пільнасць, выдатная памяць і пастаянная гатоўнасць да дзеяння… Пералік якасцяў, неабходных пагранічнікам, можна працягваць далей. Да тых, хто абараняе дзяржаўную мяжу, патрабаванні асаблівыя, і давяраюць пачэсную справу самым годным. У гэтым супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты ўпэўніліся падчас наведвання пагранзаставы "Друя", куды адправіліся ў суправаджэнні памочніка начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ маёра Дзяніса Глебкі. 

 

 

 

 

Пагранічны нарад "Кантрольны пост"

 

 

На скрыжаванні, адкуль ідзе дарога на Павяцце, неслі службу старшы пагранічнага нарада Яўген Шаркель і малодшы—Дзмітрый Варанько. Іх асноўная задача—сачыць за выкананнем правіл уезду і знаходжання ў пагранічнай зоне. Спыняюць аўтамабілі, правяраюць дакументы ў вадзіцеляў і пасажыраў. 
—Пры ўездзе ў пагранічную зону нарады стаяць на скрыжаваннях з актыўным рухам,-адзначае Дзяніс Глебка.—Гэты ўчастак адносна спакойны, аднак і тут сустракаюцца парушальнікі заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы. Напачатку жніўня затрымалі 11 в'етнамцаў і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які іх перавозіў. У чэрвені спынілі групу чачэнцаў. 
Падобныя выпадкі на тэрыторыі Полацкага пагранатрада—з'ява нярэдкая. Расказаў Дзяніс Георгіевіч пра не так даўно затрыманых у Браслаўскім раёне чачэнцаў, адзін з якіх быў ВІЧ-інфіцыраваны, і пра хітрасці, на якія ідуць парушальнікі, каб абысці нарад.
—Едзе машына з беларускім нумарам, у вадзіцеля ўсё ў парадку з дакументамі,—прыводзіць у прыклад адну з сітуацый маёр,—а на пэўнай адлегласці ад паста  ён высадзіў групу іншаземцаў, якія незаконна праніклі на тэрыторыю дзяржавы, і адправіўся ў разведку. Бывае, што ўслед за "чыстай" машынай ідзе другая з пасажырамі-парушальнікамі. Калі праваднік спакойна праехаў пост, значыць, і для іх "зялёнае святло". Пагранічнікам такія хітрыкі вядомы. У першую чаргу, правяраючы дакументы, сочаць за паводзінамі вадзіцеля, па якіх можна вызначыць сапраўдную мэту паездкі. 
З прапаршчыкам Шаркелем і малодшым сяржантам Варанько доўга гутарыць не даводзіцца—на трасе актыўны рух. Хоць многія машыны ім знаёмы, пільнасць не зніжаюць. Праязджаюць мясцовыя жыхары, у чыім пашпарце адзнака "ЗП", што пацвярджае пражыванне на пагранічнай тэрыторыі. А тым, хто збіраецца наведацца сюды ў госці ці па нейкіх іншых справах, трэба заплаціць дзяржпошліну і мець з сабой квітанцыю. Тэрмін яе дзеяння—1 год. 
Марасіць лёгкі дожджык. Ваенныя на гэта ўвагі не звяртаюць. Да капрызаў надвор'я прывычныя: службу нясуць і ў спякоту, і ў мароз. Вызначаныя для нарада 8 гадзін падаўжаюцца, калі з'яўляецца інфармацыя пра парушальнікаў. 
Эстэтычныя ноткі ў суровых буднях
Зусім не чакала ўбачыць на пагранзаставе  акуратныя клумбы са стракатымі вяргінямі. Кветкамі займаюцца спадарожніцы пагранічнікаў, гатовыя дзяліць з імі ўсе цяжкасці службы. Крыху наводдаль ад адміністрацыйнага будынка некалькі маладых яблынь, пасаджаных афіцэрамі ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. 
Пагранічная застава "Друя" арганізавана 1 лютага 2012 года. Раней гэта быў пагранічны пост. Асаблівасць яе ў тым, што тут няма салдат тэрміновай службы. Начальнік заставы Ілья Катляронак прапаноўвае экскурсію па тэрыторыі. Вось месца зараджання і разраджэння зброі, далей бокс з тэхнікай, складскія памяшканні, побач з будынкам заставы рытуальная пляцоўка з сімволікай краіны і пагранатрада. Тут кожны раз перад адпраўленнем у нарад праходзіць пастраенне ваеннаслужачых і ім ставіцца загад. Прагулка адбываецца пад энергічны брэх сабак, што даносіцца з гадавальніка. 

Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках  На скрыжаванні, адкуль ідзе дарога на Павяцце, неслі службу старшы пагранічнага нарада Яўген Шаркель і малодшы—Дзмітрый Варанько. Іх асноўная задача—сачыць за выкананнем правіл уезду і знаходжання ў пагранічнай зоне. Спыняюць аўтамабілі, правяраюць дакументы ў вадзіцеляў і пасажыраў. —Пры ўездзе ў пагранічную зону нарады стаяць на скрыжаваннях з актыўным рухам,-адзначае Дзяніс Глебка.—Гэты ўчастак адносна спакойны, аднак і тут сустракаюцца парушальнікі заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы. Напачатку жніўня затрымалі 11 в'етнамцаў і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які іх перавозіў. У чэрвені спынілі групу чачэнцаў. Падобныя выпадкі на тэрыторыі Полацкага пагранатрада—з'ява нярэдкая. Расказаў Дзяніс Георгіевіч пра не так даўно затрыманых у Браслаўскім раёне чачэнцаў, адзін з якіх быў ВІЧ-інфіцыраваны, і пра хітрасці, на якія ідуць парушальнікі, каб абысці нарад.

 

—Едзе машына з беларускім нумарам, у вадзіцеля ўсё ў парадку з дакументамі,—прыводзіць у прыклад адну з сітуацый маёр,—а на пэўнай адлегласці ад паста  ён высадзіў групу іншаземцаў, якія незаконна праніклі на тэрыторыю дзяржавы, і адправіўся ў разведку. Бывае, што ўслед за "чыстай" машынай ідзе другая з пасажырамі-парушальнікамі. Калі праваднік спакойна праехаў пост, значыць, і для іх "зялёнае святло". Пагранічнікам такія хітрыкі вядомы. У першую чаргу, правяраючы дакументы, сочаць за паводзінамі вадзіцеля, па якіх можна вызначыць сапраўдную мэту паездкі. З прапаршчыкам Шаркелем і малодшым сяржантам Варанько доўга гутарыць не даводзіцца—на трасе актыўны рух. Хоць многія машыны ім знаёмы, пільнасць не зніжаюць. Праязджаюць мясцовыя жыхары, у чыім пашпарце адзнака "ЗП", што пацвярджае пражыванне на пагранічнай тэрыторыі. А тым, хто збіраецца наведацца сюды ў госці ці па нейкіх іншых справах, трэба заплаціць дзяржпошліну і мець з сабой квітанцыю. Тэрмін яе дзеяння—1 год. 

 

Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках Марасіць лёгкі дожджык. Ваенныя на гэта ўвагі не звяртаюць. Да капрызаў надвор'я прывычныя: службу нясуць і ў спякоту, і ў мароз. Вызначаныя для нарада 8 гадзін падаўжаюцца, калі з'яўляецца інфармацыя пра парушальнікаў. Эстэтычныя ноткі ў суровых будняхЗусім не чакала ўбачыць на пагранзаставе  акуратныя клумбы са стракатымі вяргінямі. Кветкамі займаюцца спадарожніцы пагранічнікаў, гатовыя дзяліць з імі ўсе цяжкасці службы. Крыху наводдаль ад адміністрацыйнага будынка некалькі маладых яблынь, пасаджаных афіцэрамі ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. Пагранічная застава "Друя" арганізавана 1 лютага 2012 года. Раней гэта быў пагранічны пост. Асаблівасць яе ў тым, што тут няма салдат тэрміновай службы. Начальнік заставы Ілья Катляронак прапаноўвае экскурсію па тэрыторыі. Вось месца зараджання і разраджэння зброі, далей бокс з тэхнікай, складскія памяшканні, побач з будынкам заставы рытуальная пляцоўка з сімволікай краіны і пагранатрада. Тут кожны раз перад адпраўленнем у нарад праходзіць пастраенне ваеннаслужачых і ім ставіцца загад. Прагулка адбываецца пад энергічны брэх сабак, што даносіцца з гадавальніка. 

 

Верныя сябры і смелыя салдаты

 

Разам з людзьмі службу на граніцы нясуць трое чацвёраногіх надзейных сяброў. У кожнага сабакі свой гаспадар, які яго даглядае і дрэсіруе. Увагу прыцягвае бельгійская аўчарка з разумнымі вачыма. Вырашаю павітацца, і яна прыветна працягвае лапу.

—Сабака паводзіць сябе мірна, бо яму гэта дазволілі,—тлумачыць Дзяніс Глебка.—Інакш не стаў бы слухаць чужых людзей. Выконвае толькі каманды гаспадара.

 

Цяжка ўявіць, што мілая дружалюбная Кессі можа быць агрэсіўнай і бескампраміснай. Знешне лагодная, аўчарка—сапраўдны салдат, гатовы верай і праўдай служыць гаспадару і разам з ім—усёй краіне. Менавіта з яе дапамогай у ліпені затрымалі двух чачэнцаў. Кессі паплыла за парушальнікамі па балоце, хоць да гэтага падчас дрэсіровак у ваду заходзіць баялася.

 

Ахова граніцы — справа агульная 

 

З пачатку года ваеннаслужачымі пагранзаставы затрымана 16 парушальнікаў дзяржаўнай граніцы і 65—пагранічнага рэжыму. У 2014-м спынялі спробы пераправіць праз мяжу табачную прадукцыю. Сёлета такога пакуль не здаралася.

Выяўляць парушальнікаў дапамагае мясцовае насельніцтва. Пры з'яўленні падазроных асоб на тэрыторыі пасёлка тэлефануюць на заставу. 

 

Падзяку грамадзянам, якія дапамагаюць пагранічнікам, выказваюць не толькі на словах і паперы, але і праз матэрыяльнае заахвочванне. 

 

Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках Надзейны тыл для пагранічніка — сям'я

 

—Не варта было хвалявацца,-кажу начальніку пагранзаставы на прапанову пачаставацца чаем.

—А як жа пагранічная гасціннасць?—заўважае капітан.—У нас па-іншаму нельга.

За чаяпіццем размова працягваецца. Ілья Пятровіч камандуе заставай год. Раней нёс службу на пагранічным пасту ў Казянах. Сам родам з Лёзна. Адзначае, што лепш служыць далей ад малой радзімы, каб дадому не так цягнула. 

Побач з будынкам заставы жылы дом для афіцэраў. Там пражывае і Ілья Пятровіч са сваёй сям'ёй. Патрабаванне стойка і мужна пераносіць цяжкасці службы актуальнае як для саміх пагранічнікаў, так і для іх родных. Хочацца больш часу праводзіць разам, ладзіць сямейныя ўікэнды ці проста весці цёплую размову за сумеснай вячэрай, а так не заўсёды атрымліваецца нават у адведзеныя выхадныя дні. У любую хвіліну можа прагучаць трывожны тэлефонны званок. 

На адным месцы службы пагранічнікі затрымліваюцца 2-3 гады, а потым іх пераводзяць на іншы аб'ект. Пераезды, адаптацыя, бытавыя складанасці… У іх сем'ях, як ні ў якіх іншых, ведаюць цану вернасці і падтрымцы.

—Жонка пагранічніка на адно званне вышэй за свайго мужа,—адзначае Ілья Пятровіч.—Я капітан, значыць, мая другая палавінка—маёр. Халастому служыць на граніцы складана, а сям'я—гэта маральная падтрымка і надзейны тыл.


Да Латвіі рукой  падаць


Сагрэтыя гасцінным прыёмам і гарачым чаем адпраўляемся да Заходняй Дзвіны, якая падзяляе дзве дзяржавы. 

Ад пагранзаставы да ракі 900 метраў па пясчанай дарозе. 

—Мы знаходзімся ў пагранічнай паласе,—удакладняе Дзяніс Георгіевіч.—Каб сюды трапіць звычайнаму грамадзяніну, трэба атрымаць спецыяльны пропуск і загадзя паведаміць пра візіт пагранічнікам. Інакш—адміністрацыйная адказнасць. 

Ля берага тэхніка, на якой таксама ажыццяўляецца патруліраванне дзяржаўнай граніцы. Не так даўно папоўніў "водны аўтапарк" кацер на паветранай падушцы, які можа рухацца і па рачной роўнядзі, і па ледзяным і снежным покрыве. 

Асаблівае адчуванне ахоплівае: стаіш на беразе, а прама перад табой—іншая дзяржава. На тым баку растуць такія ж дрэвы і кустарнікі, аплеценыя гірляндамі дзікіх агуркоў, крыху воддаль пасецца некалькі кароў, за зелянінай бачацца жылыя дамы. Пейзажы так падобныя на родныя беларускія. Нават назвы населеных пунктаў сугучныя—Друя і Піедруя. Толькі першы знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, а другі—геаграфічная кропка Латвійскай Рэспублікі. Хопіць хвіліны, каб пераплыць на кацеры на суседні бераг, але рабіць гэта строга забаронена. 

—Пагранічнікі бачаць суседнюю дзяржаву кожны дзень, а пабываць там многім і не даво-дзіцца,—заўважае Ілья Пятровіч.


Курс маладога следапыта


Ключ от замка на границе в надежных и сильных руках Вяртаемся на заставу. Дзяніс Георгіевіч прапаноўвае эксперымент. На дарожках, прызначаных для заняткаў, пракладвае сляды і кліча на "экзамен". 

—Як думаеце, куды ішоў парушальнік і ці адзін ён быў?—пытаецца маёр, указваючы на першую дарожку.

—Ішоў наперад адзін,—упэўнена адказваю і адразу пачынаю сумнявацца.—Але ж ён мог і спінай ісці, тады накірунак руху адваротны…

Пераходзячы граніцу, парушальнікі прымяняюць розныя хітрасці. Аднак спрактыкаванае вока пагранічніка ўсё прачытае па слядах. Напрамак руху вызначаецца па вывалацы і павалоцы следа. Вывалака—зрушаная глеба спераду следа, павалока—ззаду. У якім месцы грунт больш патоплены, у тым напрамку і ідзе парушальнік.  

Заняткі з ваеннаслужачымі праводзяцца пастаянна. І гэта толькі частка неабходных пагранічніку ведаў і навыкаў. Штудзіруюць каманды і алгарытмы дзеяння па іх, вывучаюць заканадаўства і гісторыю пагранічнай службы з яе слаўнымі імёнамі.  Шануюць спартыўныя традыцыі. Пра поспехі футбольнай каманды пагранзаставы сведчаць шматлікія кубкі і ўзнагароды. 

Напрацаваныя і ўдасканаленыя ўменні вартавыя граніцы дэманструюць як на занятках і на справе, так і для маладога пакалення. Частыя госці на заставе—выхаванцы Друйскага дзіцячага дома і мясцовай школы.

 


"Чыстай КСП!" і "Добрай ночы!"


Пагранічнікі строяцца на рытуальнай пляцоўцы. Зараз будзе пастаўлены загад. Да гэтага моманту ніхто не ведае, куды дакладна адправяцца несці службу. Часам і самому начальніку невядома, што чакае далей. 

Раздаецца званок на мабільным Ільі Пятровіча. 

—Трэба ехаць,—гаворыць капітан.

Затрымліваць не маем права і, падзякаваўшы за цікава праведзены час, накіроўваемся да рэдакцыйнай машыны.

—Добрай ночы і чыстай КСП!—развітваецца Дзяніс Георгіевіч.

—Што гэта азначае?—удакладняю.

 

—У пагранічнікаў не бывае спакойнай службы,—адказвае маёр.—Таму жадаем, каб ночы былі добрымі, а кантрольна-следавая паласа—чыстай. 

 

P.S. Праведзеныя на заставе няпоўныя тры гадзіны пакінулі шмат новых яркіх уражанняў і запомняцца надоўга. Па-добраму зайздрошчу выхаванцам друйскіх устаноў адукацыі, якім магчымасць бываць там выпадае не раз. Вядома, гэтага часу мала, каб унікнуць ва ўсе асаблівасці службы пагранічнікаў, але дастаткова, каб сцвярджаць, што несці такую варту пад сілу толькі сапраўдным мужчынам.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 


 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.