Авторизация
 

Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем

 Па традыцыі ў канцы красавіка Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Бяспека, эканоміка, сацыяльная палітыка, цэны, заробак, рабочыя месцы — Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што хвалюе нашых людзей. Ад кожнага залежыць, якой Беларусь стане заўтра. Толькі разам мы можам ісці наперад і супрацьстаяць любым нягодам.

Пра бяспеку
Прэзідэнт падкрэсліў: свет уступіў у эпоху нявызначанасці, непрадказальнасці і працяглай нестабільнасці. Планету захліснулі гандлёвыя войны. Нацыянальны эгаізм, грэбаванне інтарэсамі сваіх партнёраў і нават саюзнікаў, эгацэнтрызм становяцца неад’емнай часткай палітыкі вядучых сусветных ігракоў. Цяпер асабліва востра адчуваецца, як лёгка страціць бяспеку і якіх неймаверных намаганняў каштуе яе захаваць.


— Мы бачым, як лёгка нагнятаюць паніку і істэрыю растыражыраваныя ў сетках і на інфармацыйных парталах правакацыйныя паведамленні. Менавіта так у дваццаць першым стагоддзі пачынаюцца рэвалюцыі ў іх «каляровай» версіі, якія сумна заканчваюцца для саміх жа ўдзельнікаў. Тым, хто разважае, ці патрэбна нам армія, ці неабходна міліцыя, раю з’ездзіць у краіны, якія перахварэлі «арабскай вясной», ці нават у сэрца Еўропы, накрытае міграцыйнай вайной. Пагутарыць там са звычайнымі людзьмі, каб даведацца, ці адчуваюць яны сябе дома абароненымі.

Пра эканоміку
Галоўны вывад — негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў у Беларусі пераадолены, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Знізілася інфляцыя, узнаўляюцца аб’ёмы экспарту, паляпшаецца структура плацежнага балансу:


— Па росце валавага ўнутранага прадукту выходзім з двухгадовай рэцэсіі. Грошай столькі, колькі зарабляем, і для вырашэння праблем станок для раздрукоўкі не ўключаем. Бюджэтныя сродкі расходуюцца толькі па мэтавых праграмах і пад канкрэтныя задачы — гэта дазваляе мець узважаную курсавую палітыку. Цяпер гэтым зменам неабходна надаць пазітыўны характар.


Сярэднетэрміновая мэтавая ўстаноўка застаецца нязменнай. Да канца наступнай пяцігодкі УВП трэба складаць не менш за 100 мільярдаў долараў. Прычым эканоміка павінна расці незалежна ад таго, колькі каштуе нафта і які яе аб’ём перапрацоўваем, якая кан’юнктура на калій ці прадукты харчавання. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў Ураду дэталёва разабрацца і развесці кампетэнцыі: хто дзяржаўны кіроўца і фарміруе ўмовы, а хто адказвае за камерцыйны поспех бізнеса на прадпрыемстве. Акрамя таго, Урад і Нацбанк у кароткія тэрміны ўнясуць прапановы па фарміраванні і эфектыўным функцыянаванні фінансавага рынку. Яшчэ адно даручэнне — пазбавіцца ад пасрэднікаў, якія «з’ядаюць» да трох працэнтаў УВП.

Бізнес
Прэзідэнт патрабаваў дакладнай і яснай рэалізацыі рашэнняў па развіцці прадпрымальніцтва:
— Зараз вядзецца вялікая работа па актуалізацыі заканадаўства з улікам норм Дэкрэта «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Яшчэ раз папярэджваю кожнага распрацоўшчыка: не скажайце ні дух, ні літару прынятых рашэнняў. Калі дзе ёсць сумненні, лепш лішні раз параіцца.
Вертыкаль улады павінна аказваць усебаковую дапамогу бізнесу ў стварэнні новых вытворчасцей. Гэта дасць мултыплікатыўны эфект. У цэлым нашу краіну трэба зрабіць прывабнай для багатых людзей усяго свету.


Савету Міністраў і Нацыянальнаму банку даручана стварыць такія ўмовы для капітала, якія не прадаставіць ніводная іншая дзяржава. Стабільныя, камфортныя, прадказальныя ўмовы вядзення бізнесу — гэта павінна стаць нацыянальным брэндам. У сваю чаргу, наш малы і сярэдні бізнес неабходна актыўней уцягваць у экспартны накірунак. Асабліва гэта мае дачыненне да сферы паслуг.

Пра лічбу
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь працягвае будаваць лічбавую эканоміку. У сувязі з гэтым Ураду даручана ўнесці прапановы па стварэнні моцнага і эфектыўнага міністэрства ў гэтай сферы, вывучыць і пралічыць усе аспекты і нюансы работы новай структуры:
— Год таму быў узяты курс на выбудоўванне ІТ-краіны. За гэты час экспарт Парка высокіх тэхналогій вырас на 25 працэнтаў, упершыню ў гісторыі Парка перабольшыў адзін мільярд долараў. Прайшло ўсяго чатыры месяцы з даты падпісання Дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Самі айцішнікі назвалі яго рэвалюцыйным. Па некаторых заканадаўчых пазіцыях мы сталі ў адзін рад з самымі перадавымі краінамі. І ўжо бачна, што паступілі правільна.


Дарэчы, у папярэднія гады ў Парк у сярэднім уступала адна кампанія ў месяц. Сёлета за першыя тры пасля прынятых рашэнняў—50. Гэта новыя рабочыя месцы, прыток валюты ў краіну і дадатковыя плацяжы ў бюджэт.

Пра транспарт
Як заявіў Прэзідэнт, Беларусь не ў поўнай меры выкарыстоўвае свой геаграфічны рэсурс:
--Гэта непрабачальнае марнатраўства. Чаму нашым грамадзянам выгадней лятаць адкуль заўгодна (з Вільнюса, Кіева, Варшавы), але не з Мінска? Калі Беларусь стане па-сапраўднаму прывабным вузлом? Урад павінен у бягучым годзе пакласці мне на стол дакумент, які прымусіць свет убачыць Беларусь і з гэтай пазіцыі.

Пра барацьбу з карупцыяй
Як заўважыў Прэзідэнт, менавіта хабарніцтва стварае аснову для росту ценявой эканомікі і падрывае давер людзей да дзяржавы. Таму ўсе павінны разумець, што ніякія сітуацыі не замоўчваюцца і недатыкальных няма і не будзе. Апошнія кадравыя перамены яркі таму прыклад. Так, нядаўна прыйшлося развітацца з міністрамі спорту і турызму, а таксама лясной гаспадаркі. У аднаго дырэктар браў хабар з прыватнікаў, якія хацелі арандаваць месцы для гандлю. Другі наогул не заўважыў, як прадавалі якасны лес па кошце пілавіння.
Прэзідэнт перш за ўсё патрабуе выкараняць прычыны карупцыі, а не змагацца з яе следствам. Гэта прамы абавязак кіраўнікоў любога ўзроўню.


Пра адносіны з Расіяй
Прэзідэнт упэўнены: саюзны праект з Расіяй не страціў свайго значэння. Больш таго, каштоўнасць нашага партнёрства ўзрастае па прычыне выключна складанай міжнароднай абстаноўкі. Аднак інтэграцыйны патэнцыял узаемадзеяння выкарыстоўваецца не ў поўнай меры і не заўсёды эфектыўна.


— Пытанні допуску нашых тавараў на расійскі рынак ужо набілі аскому! Два дзясяткі гадоў сцвярджаем пра фарміраванне агульнага рынка, а праблемы то ў адной, то ў другой сферы — харчовыя ці энергарэсурсы — узнікаюць як па графіку. Зараз дадаліся яшчэ міграцыйныя і пагранічныя пытанні.

Пра канфлікт у Сірыі
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў аснове ўсіх сучасных канфліктаў — барацьба за рэсурсы, кантроль за іх гандлёвымі патокамі і ў канчатковым ліку дамінаванне на сусветных рынках. Асабліва гэта бачна па Блізкаўсходнім рэгіёне і, у прыватнасці, па Сірыі. У ход ідуць усе магчымыя сродкі: ад падтрымкі ўзброенай апазіцыі, істэрыі ў СМІ да прамых ракетных абстрэлаў.


— І гэта замест таго, каб даць сірыйскаму народу права самастойна вызначыць свой лёс за сталом перамоў. Пакіньце Сірыю ўсе… Перастаньце выкарыстоўваць яе як палігон для выпрабавання і трэніровак.


Між тым, Сірыя — усяго толькі звяно ў ланцужку, які ўключае Ірак, Лівію, Іран і іншыя дзяржавы. На думку Прэзідэнта, нафта з’яўляецца першапрычынай санкцый у адносінах найбуйнейшых краін-экспарцёраў гэтай сыравіны — Расіі, Ірана, Венесуэлы. Але для ўплывовых сусветных ігракоў важна не толькі кантраляваць яе здабычу і пастаўку. Нафта становіцца самым эфектыўным інструментам маніпуляцый і аказання ціску на хістанні запыту і прапановы. Гэта не дазваляе дзяржавам, якія залежаць ад чорнага золата, фарміраваць доўгатэрміновыя стратэгіі і перспектывы развіцця.

Пра знешюю палітыку
Прэзідэнт паставіў задачу павышаць ролю Беларусі ў рэгіянальнай і міжнароднай палітыцы. З яго слоў, наша краіна змагла заняць сваю нішу ў свеце, стаўшы самастойным рэгіянальным іграком. Апераджальнага развіцця дасягнулі адносіны з Кітаем. Выбудоўваецца дыялог з дзяржавамі Еўропы.


— Глабальныя знешнепалітычныя ініцыятывы, у аснове якіх ідэі бяспекі і супрацоўніцтва (так званы працэс “Хельсінкі-2”), сталі лагічным выражэннем павесткі дня, якая прапануецца Мінскаму сусветнаму таварыству. Нам трэба спыніць страшнае спаўзанне свету да гарачай вайны.


Неабходна максімальна выкарыстаць канструктыўны патэнцыял “Усходняга партнёрства”, якое павінна быць нацэлена на рэалізацыю канкрэтных праектаў, працаваць на ўзмацненне еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыі.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што шматвектарная знешняя палітыка Беларусі застанецца паслядоўнай і прадказальнай.
— Краіна працягне выбудоўваць супрацоўніцтва з рознымі партнёрамі, ураўнаважваць свае інтарэсы паміж разнастайнымі палюсамі сілы, культываваць новыя геапалітычныя апоры і “падушкі бяспекі”.

Фота з інтэрнэта.
Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта