Главные редакторы средств массовой информации Витебщины собрались на областной летучке в Ушачах
gazeta 21-06-2024, 10:29 1 853 На Віцебшчыне / Навіны
Дзейнасць рэдакцый ва ўмовах трансфармацыі медыя- сферы на прыкладзе газеты «Патрыёт» прааналізавалі на выязной лятучцы галоўных рэдактараў СМІ Віцебшчыны ва Ушачах. Іх важную ролю ў напаўненні інфаполя падкрэсліў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.
СМІ – частка сістэмы бяспекі дзяржавы
– Пераацаніць ролю СМІ ў век высокіх інфармацыйных тэхналогій складана. Інфармацыйнае поле запаўняецца неймавернымі тэмпамі. У наш ужытак увайшоў тэрмін «інфармацыйная вайна», а СМІ з’яўляюцца зброяй у руках заходніх краін. І, як паказвае практыка, на жаль, эфектыўнай, – акрэсліў сваю пазіцыю Сяргей Ляўковіч. – Сёння інфармацыя разлятаецца ў імгненне вока. Сучаснаму чалавеку трэба навучыцца граматна карыстацца ёй, а нам – навучыцца даносіць яе шчыра, праўдзіва, адкрыта на карысць чалавеку, грамадству і дзяржаве.
Нагадаў Сяргей Віктаравіч і пра вялікае значэнне, якое надае журналісцкай рабоце Прэзідэнт. Ад гэтага залежыць будучыня краіны. Сродкі масавай інфармацыі – частка сістэмы бяспекі нашай дзяржавы.
Адзначыў і негатыўныя моманты, заўважыўшы, што рэгіянальныя СМІ павінны быць больш актыўнымі, яркімі, смелымі і рашучымі. Сярод станоўчых прыкладаў назваў газеты «Віцебскія весці», «Віцьбічы», «Полацкі веснік» і «Патрыёт». Выказаў пажаданне, каб выданні вылучаліся на агульным фоне, іх ведалі і пазнавалі не толькі ў Віцебскай вобласці.
Па словах памочніка Прэзідэнта, важны крытэрый ацэнкі СМІ – адлюстраванне жыцця простага працаўніка:
– Сёння людзі хочуць жыць у сталіцы, у вялікіх гарадах. І вы можаце змя- ніць гэтую тэндэнцыю. Для гэтага трэба праслаўляць той край, дзе нарадзіліся, жывяце праз раённую газету.
Не баяцца пісаць крытычныя матэрыялы, працаваць з аналітыкай і шукаць экспертаў нацэльваў Сяргей Ляўковіч журналістаў.
Крытэрыі – аператыўнасць і праўдзівасць
Штылю на інфармацыйным полі не будзе. Пачала сваё выступленне са слоў Прэзідэнта на нядаўнім форуме медыйнай супольнасці ў Магілёве галоўны рэдактар ушацкай газеты «Патрыёт» Вольга Камаркова. Заўважыла, што параўнаць работу рэдакцыі гадоў пяць, дзесяць таму і сёння нельга. Раёнкі працуюць у супрацьдзеянні з віртуальнымі крыніцамі інфармацыі. Тое, у чым могуць даць ім фору – праўдзівасць. Эфектыўнасць, аператыўнасць, дзейснасць, карысць – асноўныя крытэрыі выдання.
Стараюцца ісці ў нагу з часам і маюць звыш 13,5 тысячы падпісчыкаў у сацыяльных сетках. У гэтай рабоце няма выхадных, падкрэслівае галоўны рэдактар. Напаўняць інфармацыйнае поле дапамагаюць розныя службы і жыхары раёна.
У «Патрыёта» самая высокая па Віцебшчыне насычанасць – 229 экземпляраў на тысячу насельніцтва. А гэта прызнанне яго чытачоў. Выпісвае раёнку кожная сям’я, нямала адрасатаў за межамі раёна.
Дзяліліся вопытам
Вопытам работы з экспертнай супольнасцю, узаемадзеяння з пазаштатнымі аўтарамі і пошуку новых імёнаў падзялілася галоўны рэдактар газеты «Віцьбічы» Дзіяна Курыла. Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка задаў журналістам трэнды на бліжэйшыя гады. Асноўны з іх – запыт на меркаванне экспертаў. А хто такі эксперт? Гэта чалавек, які валодае пэўным узроўнем ведаў у рамястве ці ў пэўнай галіне. Яны павінны дазваляць яму рабіць аналіз і вынікі.
Прадставіла свае напрацоўкі, як стварыць акаўнт у тэлеграм і ўтрымаць інтарэс да аўдыторыі, галоўны рэдактар расонскай газеты Алена Кірылава. Іх старонка мае амаль 1,8 тысячы падпісчыкаў. І гэта значная лічба для невялікага раёна. Кожную навіну тут стараюцца адлюстроўваць праз прызму Расоншчыны.
Сяргей Ляўковіч падкрэсліў, што ў сістэмных праблемах, якія не вырашаюцца гадамі, важны дыялог кіраўніцтва рэгіёна з грамадскасцю. Паводле яго слоў, адміністрацыя павінна выкарыстоўваць СМІ як памочніка ва ўпраўленні рэгіёнам і ўздзеянні на кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў. Яркі прыклад такога супрацоўніцтва – наладжванне работы па рэалізацыі Указа № 630 у газеце «Веснік Глыбоччыны». Пра гэта расказаў галоўны рэдактар Андрэй Панкрат. Ён падкрэсліў, што асноўная мэта крытычных публікацый – не падарваць аўтарытэт улады, а дапамагчы разабрацца ў праблеме і вырашыць яе.
Нацэльвалі на якасць
Размяркоўваць намаганні рэдакцыі на газету і сацыяльныя сеткі параіў старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі БДУ Дзмітрый Сіняўскі. Ён прааналізаваў, што рэгіянальныя СМІ больш загружаныя ў параўнанні з рэспубліканскімі, і адказаў на пытанне, што такое якасць прадукта:
– Гэта яго адпаведнасць запытам спажыўца. А ваш прадукт – гэта пост у сацыяльнай сетцы, ролік у цік-току, газета. І разам, і паасобку.
Дзмітрый Пятровіч адзначыў станоўчую дынаміку ў развіцці газет і заўважыў, што кожны іх сантыметр неабходна выкарыстоўваць з карысцю, бо людзі адчуваюць шчырасць або няшчырасць у падыходзе да работы.
– Усё трэба рабіць па тэхналогіі, але з душой, – рэзюмаваў.
Заклікаў журналістаў мяняць адносіны ўсёй краіны да Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч. Падкрэсліў: Віцебшчына – гэта паспяховая эканоміка, працавітыя людзі, цудоўная прырода.
У пацвярджэнне яго слоў удзельнікі лятучкі скіраваліся ў прэс-тур па Ушаччыне. Падрабязнасці ў наступным нумары.
Алена Вароніна.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





