В Витебском облисполкоме проходит коллегия главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома

 В облисполкоме проходит коллегия главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома с участием заместителя Министра информации Республики Беларусь Игоря Бузовского и начальника управления общественных коммуникаций главного управления информационной политики и общественного развития Администрации Президента Республики Беларусь Артема Свиридова.

 Для беларусаў 2023-і ўвойдзе ў гісторыю як год мірнай стваральнай працы. Нарастальная напружанасць на граніцах краіны, санкцыённы ціск. Аднак наша грамадства мабілізавалася і не паддалося на правакацыі, у чым заслуга ў тым ліку ідэалагічнага актыву. Гэта падкрэсліў начальнік упраўлення грамадскіх камунікацый галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Арцём Свірыдаў на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі заўважыў, што мы – першае пакаленне, у якога ёсць магчымасць пражыць без вайны.

Перад пасяджэннем калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў аблвыканкаме свой патэнцыял прадставілі грамадскія арганізацыі Віцебшчыны (на фота).

На афіцыйнай частцы абмеркавалі вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі і СМІ ў 2023 годзе і планы на 2024-ы.

– Дзяржаўная ідэалогія павінна захапіць увесь свет, – пачала сваё выступленне цытатай Прэзідэнта начальнік упраўлення Марына Навіцкая. – Гэты моцны фундаментальны пасыл павінен быць вызначальным у справе кожнага работніка нашай сферы. А «чапляць» народ трэба жывым словам, ведаць, чым ён жыве і якія праблемы яго хвалююць.

Ідэалагічны актыў вобласці ўключае звыш 1 тысячы спецыялістаў, а яго кадравы рэзерв – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Па словах Марыны Уладзіміраўны, зроблена многае. Перш за ўсё, гэта правядзенне электаральнай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы. Цяпер ідзе вылучэнне дэлегатаў на Усебеларускі народны сход і ў Савет Рэспублікі.

Заставацца на вастрыі падзей і адчуваць пульс часу пажадала ідэалагічнаму актыву.

 Задаюць трэнд у рэспубліцы сродкі масавай інфармацыі. Пра работу рэгіянальнай прэсы ва ўмовах транфармацыі медыясферы, праблемы і перспектывы расказала галоўны рэдактар Шумілінскай газеты Алена Карпушэнка. Адна з галоўных задач – самаакупнасць, і з ёй спраўляюцца, хаця не так даўно былі ў ліку аўтсайдараў. Газета стала запатрабаванай і цікавай для чытачоў.

Рэгіён годна справіўся з правядзеннем электаральнай кампаніі, заўважыў Арцём Свірыдаў. У ліку задач на бліжэйшую будучыню назваў работу над захаваннем суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

– Час няпросты, і ён выпрабоўвае нас на трываласць. Мы ўпершыню за ўсю гісторыю жывём у міры. Адно пакаленне імкнецца пражыць без вайны, без патрасенняў. Гэта галоўная мэта, – падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем. Найлепшыя ідэалагічныя работнікі адзначаны граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Алена Вароніна.
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.