У панядзелак, 27 кастрычніка, з 12.00 да 13.00 у малой зале пасяджэнняў райвыканкама па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17 правядзе прамую тэлефонную лінію па нумары 5 19 50 і асабісты прыём грамадзян старшыня Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю Кацярына Уладзіміраўна Шалайкіна.
Спектр тэм – ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых прадпрыемстваў, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы да работы чыноўнікаў з грамадзянамі, вырашэння праблем рэгіёна і кожнага чалавека.
Можна паведаміць пра факты парушэння заканадаўства, выпадкі безгаспадарлівасці, абмеркаваць работу мясцовай вертыкалі ўлады.