Энергазбыту—50
gazeta 28-09-2010, 16:09 29 084 Навіны
“Мелодыя” лічыльніка
1 кастрычніка энергазбыт адзначае 50-годдзе з дня ўтварэння. Асноўныя задачы нашай арганізацыі—забяспечыць спажыўцоў электраэнергіяй, правільна яе ўлічыць з дапамогай адпаведных прыбораў і дабіцца аплаты. Нібыта, нічога складанага. Зусім па іншаму ўсё гэта ўспрымаецца, калі адзначыць, што ў раёне ўстаноўлена каля 14 тысяч электралічыльнікаў, з іх 12,5 тыс. у дамах і кватэрах насельніцтва, а астатнія—у арганізацыях, гаспадарках і на прадпрыемствах. Кожны апарат у бытавых абанентаў трэба праверыць не менш разу ў год. Займаюцца гэтым 5 лінейных кантралёраў, якімі кіруе тэхнік Таццяна Альфрэдаўна Нталані. Работа іх не лёгкая, бо за кожным замацавана каля 3000 лічыльнікаў, многія ў аддаленых населеных пунктах. І ўсё ж гэтай справе аддалі каля 30 гадоў Аксана Юр’еўна Сіняўская, Валянціна Мацвееўна Рынкевіч. Багаты вопыт і спрактыкаванае вока мае Дзмітрый Леанідавіч Матэленак, які заўсёды заўважае няправільны мантаж сетак ці ўлік электраэнергіі. Камар Ібрагімавіч Атамуратаў, нягледзячы на невялікі тэрмін працы ў калектыве, праявіў сябе добрасумленным спецыялістам. Лінейны кантралёр Уладзімір Мікалаевіч Унучак не толькі спраўляецца са сваімі абавязкамі, але і пры патрэбе падменіць работніка “стала даведак.
Пытанні спажывання электраэнергі, платы за яе, запазычанасці і льготаў, замены лічыльнікаў можна ўдакладніць у нашым “стале даведак”, дзе заняты Марыя Мікалаеўна Сільмановіч і Ларыса Іванаўна Марціноўская. Звяртайцеся па нумару 4-13-63 ці непасрэдна, кабінет размешчаны на другім паверсе будынка раёна электрасетак. Тут жа прымуць аплату за электраэнергію, выслухаюць прэтэнзіі да работы электралічыльнікаў. А мяняюць іх электраманцёры Сяргей Паўлавіч Бурак (ён працуе ў арганізацыі больш 15 гадоў) і Дзяніс Аляксандравіч Колбун, які прыйшоў да нас зусім нядаўна. Робіцца гэта як па заяўках, так і з неабходнасці праверкі праз чатыры ці восем гадоў. Нібы тэрмін і вялікі, аднак у месяц набіраецца 150-160 апаратаў.
Як ніхто іншы, ведаюць кожны населены пункт раёна вадзіцелі Анатоль Вячаслававіч Каляга і Генадзь Дзмітрыевіч Цімафееў, што развозяць работнікаў энергазбыту па раёну.
Уся інфармацыя аб аплаце насельніцтвам праходзіць праз рукі аператара Ірыны Уладзіміраўны Верашчака. Дарэчы, гэта складае 35% усёй спажытай электраэнергіі раёна. Астатнія 65% дзеляцца паміж прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Тут асноўнае поле дзейнасці інспектараў Сяргея Панцеляймонавіча Мухі і Сяргея Уладзіміравіча Ажэля. На іх плечы кладзецца і афармленне дакументацыі на ўсіх новых спажыўцоў.
Асабліва хачу адзначыць у гэты перадсвяточны дзень нашых ветэранаў. Гэта Аляксандр Якаўлевіч Карначоў, які больш 30 гадоў узначальваў раённы ўчастак, Фэлікс Іосіфавіч Пухальскі, Іван Пятровіч Войтаў.
У заключэнне віншую ўсіх былых і працуючых работнікаў энергазбыту з юбілеем, жадаю здароўя і поспехаў у працы. А абанентаў запрашаю своечасова разлічвацца за спажытую электраэнергію, каб нашы сустрэчы прыносілі ўзаемнае задавальненне.

А. КОЛБУН, начальнік
вытворча-збытавога ўчастка.
вытворча-збытавога ўчастка.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.