Авторизация
 

Электраэнергія падаражэла

Новыя тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 30 снежня 2014 г. №1269, якая апублікавана ў мінулы чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

 

З 1 студзеня кошт 1 кВт*г электрычнай энергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, складае па аднаставачнаму тарыфу 801,1 руб. (у параўнанні з ранейшым тарыфам, гэта больш на 64,8 руб.), а па дыферэнцыраванаму — 560,8 руб. (+45,5) пры мінімальных нагрузках (з 22 да 17 гадзін) і 1602,2 руб. (+129,6) пры максімальных нагрузках (з 17.00 да 22.00). Трэба падкрэсліць, што тарыфы аплаты павялічваюцца пры росце аб'ёмаў спажывання электраэнергіі. Калі за месяц выкарыстана ад 250 да 400 квт*г, то кошт складзе 1041,43 руб. (+84,24), а пры большым спажыванні — 1467,5 руб. (+550,3).


Для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт кошт 1 кВт*г электраэнергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 06.00 ) складзе 942,5 руб (раней было 866,3 руб.), а ў астатні час сутак — 2827,5 руб (+228,6).
Электрычная энергія, за выключэннем вышэй названай, з 1 студзеня адпускаецца насельніцтву па 942,5 руб. (+76,2) за 1 кВт*г па аднаставачным тарыфе, а па дыферэнцыраваным па часавых перыядах з 22.00 да 17.00 — па 649,8 руб. (+43,4) і з 17.00 да 22.00 — па 1885,0 (+152,4). Пры спажыванні ад 150 да 300 кВт*г за месяц аплата павялічваецца да 1225,25 руб. (+76,2), а пры большым — да1467,5 руб. (+550,3).


Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), у якіх не ўстаноўлены электрапліты, няма сістэм цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, каштуе па 942,5 руб. (+76,2) пры ўмове яе спажывання да 300 кВт*г, а пры перавышэнні гэтага паказчыка — 1225,25 руб.(+99,06).
Эліза БЛАЖЭВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта