Спасибо за доверие - читатели Миорских новостей!

 Шаноўныя чытачы! Дзякуй вам за тое, што застаяцеся з намі ў новым годзе. Прыемна, што падтрымліваеце раённую газету і любімых аўтараў падпіскай як на друкаваную, так і на электронную версію выдання. А мы, як і заўсёды, будзем імкнуцца радаваць вас добрымі навінамі, асвятленнем разнастайных падзей і (без гэтага ніяк) разам разбірацца ў праблемах рэгіёна.

Калектыў рэдакцыі вырашыў пачаць 2026 год з падарункаў. Аб’явілі конкурс для падпісчыкаў газеты, але нават не чакалі такой актыўнасці і былі прыемна ўражаны. З усіх куточкаў раёна прыходзілі пісьмы, прыязджалі гараджане і вяскоўцы, якія прадастаўлялі свае падпісныя квіткі. У конкурсе паўдзельнічала 47 чалавек – 24 працаздольнага ўзросту і 23 пенсіянеры. Тых, хто працягвае заставацца ў рабочым страі, аднеслі да першай катэгорыі.

Многія ўказвалі, што застаюцца вернымі раённай газеце на працягу двух – чатырох і нават больш дзесяцігоддзяў. У ліку такіх Валянціна Васільеўна Кукуць, якую на зіму з вёскі забіраюць у Полацк дзеці, газету бярэ з сабой. «Я так мяркую, што я самая «юная» ўдзельніца ва ўзросце – 89 гадоў», напісала ў лісце.

Гэта вельмі прыемна, і мы імкнёмся апраўдаць ваш давер. Вынікі падведзены, відэа можна паглядзець на нашых старонках у сацыяльных сетках. А конкурс цяпер знойдзе пастаянную прапіску ў рэдакцыі. У наступным прадугледзім заахвочвальныя прызы для тых, хто з намі даўно і надоўга!

І вось яна – тройка пераможцаў! Іх вызначыў генератар выпадковых лічбаў. Пашчасціла паштальёну з Новых Крукоў Святлане Марозавай. У конкурсе перамагла і яна сама, і яе маці Валянціна Георгіеўна Матэленак. Пашанцавала міярчаніну Пятру Хілько, які выпісвае газету для дачкі Ірыны Занкевіч. Абодва выпадкі яшчэ раз пацвярджаюць, што наша выданне мае статус сямейнага, і многія прадаўжаюць гэтую традыцыю – выпісваць раёнку – пакаленнямі.

На наступным тыдні чакаем пераможцаў у рэдакцыі!

Алена Вароніна.

0 комментариев

Добавить комментарий