Ветеран журналистики Леонид Мателенок отмечает 75-летие!
gazeta 6-02-2021, 09:30 1 611 Навіны / Юбілей
56 гадоў у журналістыцы, 37 з іх на пасадзе галоўнага рэдактара раённай газеты «Міёрскія навіны». Сёння, 6 лютага, Леанід Матэленак прымае віншаванні з 75-ым днём нараджэння. «Касцёр адгарэў і патух» – гэта не пра яго. Наш юбіляр па-ранейшаму ў страі, здабывае свежую, цікавую для чытача інфармацыю. Такой невычэрпнай энергіі, апантанасці, мабільнасці можна толькі пазайздросціць.
Леанід Аляксандравіч прыйшоў у рэдакцыю раённай газеты ў 1964 годзе пасля некалькіх няўдалых спроб паступіць у радыётэхнічныя навучальныя ўстановы. У школе цікавіўся фізікай. Веды вучня ўзнагароджваліся выдатнымі адзнакамі, а дома ў вольны час заўзята кляпаў дэтэктарныя прыёмнікі. Усяго аднаго бала не хапіла, каб ажыццявілася хлапечая мара стаць радыёэлектронікам. Апошняе лёсавызначальнае пытанне на экзамене было на кемлівасць і паставіла абітурыента ў тупік. Збянтэжыўся і не адказаў: колькі складзе напруга, калі вакол атама верціцца адзін электрон? Усё элементарна проста – адзін электронавольт.
Тады было крыўдна і прыкра. Аналізуючы мінулае цяпер, Леанід Аляксандравіч жартуе, што біўся лбом у сцяну побач з адкрытымі
дзвярыма. Лёс настойліва скіроўваў яго іншым шляхам, толькі ён гэтага не разумеў. Калі заняў вакантнае месца друкара ў раённай газеце «Сцяг працы», усё пайшло сваёй чаргой. Памятае, як пісаў першую нататку. Адмучаўся паўдня і зразумеў: толку няма. А рэцэнзія на вынік уласнай працы заняла аж два лісты. Галоўны рэдактар Артур Вітольдавіч Карэнька прачытаў і захапіўся: «Ну во, усё разумееш!».
З таго моманту пачалася доўгая журналісцкая дарога з перапынкамі на службу ў войску і работу ў райкаме партыі інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі. Дзякуючы апантанай працавітасці друкар хутка дарос да літсупрацоўніка, затым узначальваў аддзел пісьмаў. Лёгка адолеў уступныя іспыты ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Вучыўся з цікавасцю, расло майстэрства пяра. Невыпадкова ў 1976 годзе Леаніду Матэленку прапанавалі ўзначаліць калектыў раённай газеты «Сцяг працы». Пад яго кіраўніцтвам выданне атрымала новы віток у развіцці.
Малады кіраўнік умела вырашаў усе эканамічныя і фінансавыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем выдання. Ва ўсе часы яно заставалася самаакупным, тыраж дасягаў нават 9 тысяч экзэмпляраў. З вялікай адказнасцю ставіўся да ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Давялося прайсці ўсе этапы тэхнічнай і тэхналагічнай мадэрнізацыі СМІ. Будынак і кабінеты былі капітальна адрамантаваны. Удасканальвалася камп’ютарная вёрстка газеты, павялічваўся яе аб’ём. Нягледзячы на загружа- насць бясконцымі штодзённымі праблемамі па гаспадарчай частцы, актыўна займаўся творчай дзейнасцю. Пастаянна асвятляў грамадска-палітычныя падзеі ў раёне, рыхтаваў артыкулы і нарысы пра людзей, рэпартажы з месцаў падзей. Праводзіў вялікую работу па захаванні гістарычнага мінулага роднага краю. Важным этапам працоўнай дзейнасці лічыць укладальніцтва ў раённую кнігу «Памяць». На гэта затраціў шмат сіл і часу. Штудзіраваў крыніцы ў розных архівах абласнога цэнтра, Мінска. Часам у пошуках інфармацыі не сыходзіў з месца і не заплюшчваў вачэй па некалькі сутак запар. Затое дадому вяртаўся шчаслівым, бо зрабіў нямала, як сын роднай зямлі.
Вынікі плённай працы высока ацэньвалі не толькі чытачы. «Міёрскія навіны» пад кіраўніцтвам Леаніда Матэленка неаднойчы станавіліся пераможцам і дыпламантам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Праца галоўнага рэдактара адзначалася шэрагам узнагарод, сярод якіх Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі, Беларускага саюза журналістаў, абласнога і раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама і аблвыканкама. А яшчэ Леанід Аляксандравіч – выдатнік друку Беларусі, узнагароджаны медалям Францыска Скарыны. У 1996 годзе яму даверылі гонар прымаць удзел у рабоце першага Усебеларускага народнага сходу.
У свае 75 апантаны журналіст па-ранейшаму не звыклы да працяглых перадышак у рабоце. Калі няма тэрміновых заданняў, развітваецца: «Даражэнькая, я ў лёты». Гэта азначае, што Леанід Аляксандравіч на сваім чырвоным «Пежо» едзе шукаць свежыя навіны і новых герояў публікацый. У іх ліку землякі-юбіляры, з якімі працавалі поплеч на дабрабыт раёна ў былыя гады, сучаснікі, выхадцы з Міёршчыны. Актыўна асвятляе дзейнасць металапракатнага завода, іншых прамысловых аб’ектаў, сельгасвытворчасці. Застаецца нераўнадушным да краязнаўства.
Жонка Святлана Дзмітрыеўна з нецярпеннем чакае, калі нарэшце работа адпусціць мужа. А Леанід Аляксандравіч не прагне апынуцца на пенсіённай канапе. У водпуску часта збягае з дому. Бывала, адчыняеш дзверы ў кабінет, а ён за камп’ютарам заўзята клацае па клавіятуры. «Зараз знікну, толькі тэрміновую інфармацыю зраблю», – вінавата апраўдваецца ён у бок запытальнага позірку.
Ветэран журналістыкі ўмела спраўляецца ў камп’ютарны час: даўно асвоіў набор, добра арыентуецца ў віртуальнай прасторы. Не карыстаецца хіба толькі дыктафонам. Інфармацыю занатоўвае ў блакноце ці захоўвае ў галаве. Калі аб’ектыўна, старэйшы калега бегае шпарчэй за ўсіх у калектыве. Стараецца не адставаць Ігар Матэленак. Гэта старэйшы з пяці любімых унукаў Леаніда Аляксандравіча. І яго асаблівая гордасць.
Ужо пяты год хлопец працуе поплеч з дзядулем у рэдакцыі «Міёрскіх навін». Прыслухаўся ў свой час да яго парад і не памыліўся. Скончыў інстытут журналістыкі, такі ж працавіты, перспектыўны ў прафесіі. Гэта пацвярджаецца перамогамі ў творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Калектыву «Міёрскіх навін» выпала ўдача працаваць побач з такім чалавекам як Леанід Аляксандравіч, сузіраць і вучыцца ў яго лю- біць сваю справу, самааддана служыць ёй, не лічыцца з асабістым часам. Гэта прызванне, жыццё. Ён сапраўды тым жыве. Каштоўны скарб ведаў вопытнага журналіста дапамог з’яднацца з прафесіяй і аўтару гэтых радкоў. Прыняўшы мяне ў штат рэдакцыі аператарам камп’ютарнага набору і вёрсткі, аднойчы рэдактар прапанаваў паспрабаваць свае сілы ў творчасці. Мудрыя павучанні, умелыя праўкі заўсёды былі лаканічныя, ёмістыя па змесце і пераканальныя, што спрыяла развіццю. Так, з лёгкай рукі Леаніда Аляксандравіча я таксама адолела ўсе прыступкі росту ў журналістыцы.
У мудрага майстра слова ёсць адказы на ўсе пытанні. Мы гатовы выслухваць і жорсткую крытыку з яго боку, але яна ніколі не гучала ні ў мой адрас, ні маладзейшых калег. Апантанасць справай дапамагае нам, розным пакаленням, цудоўна ўжывацца ў адным калектыве, працягваць найлепшыя традыцыі рэдакцыі і развіваць сваё выданне.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Калег не перастае здзіўляць высокая працаздольнасць, неабыякавасць, жыццёвая мудрасць Леаніда Аляксандравіча Матэленка. Пра яго можна сказаць шмат, і мы не будзем эканоміць на добрых словах.
Алена ВАРОНІНА: «Мудры дарадца ў рабоце і жыцці»
– Усіх нас – сённяшні калектыў рэдакцыі – Леанід Аляксандравіч умела вядзе па жыцці. І ў кожнага свая гісторыя, галоўную ролю ў якой адыграў колішні галоўны рэдактар газеты. Прыглядаўся да нас і ацэньваў прафесійныя перспектывы. Мяне прынялі ў штат бухгалтарам-касірам, ужо працуючы тут атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Аднойчы спытаў: «Будзеш адказным сакратаром?» Не вельмі ўяўляла, чым буду займацца, але крыху няўпэўнена згадзілася. І ў наступным ні разу не пашкадавала. Праз паўгадзіны Леанід Аляксандравіч ужо вёў мяне на субяседаванне ў райвыканкам. Кандыдатуру адобрылі з яго лёгкай рукі.
Здаецца, няма такіх галін ведаў, у якіх бы ён не разбіраўся: будаўніцтва, сельская гаспадарка, эканоміка, гісторыя. Уласнымі сіламі ўзводзіў дом, закладваў сад, рыхтаваў кнігу «Памяць». Ён заўсёды гатовы дзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі. Часта падстаўляў калегам плячо: адпраўляючы нас, пачынаючых журналістаў, на пэўную сустрэчу, прысутнічаў там – раптам спатрэбіцца дапамога. Спачатку такі расклад бянтэжыў: няўжо не давярае? Потым прывыклі – у Леаніда Аляксандравіча ўсё павінна быць роўна і гладка, хаця і не заўсёды па плане. Любая праблема для яго – толькі нагода для разважанняў.
Казімір БЛАЖЭВІЧ: «Адметная рыса – чалавечнасць»
– Пайшоў 38-ы год, як працую поруч з Леанідам Аляксандравічам. Чалавечнасць – яго адметная рыса. Як кіраўнік не ставіў сябе вышэй за калектыў, падтрымліваў новых супрацоўнікаў і дапамагаў ім хутчэй унікнуць у справу, з разуменнем адносіўся да клопатаў і праблем калег па-за работай і даваў магчымасць іх вырашыць. Калі здараліся прафесійныя няўдачы, не выказваў свайго незадавальнення, не павышаў голас.
Удзячны яму за тое, што дапамог мне застацца ў калектыве рэдакцыі, калі ў «раёнках» пачалі скарачаць пасаду фотакораў. Прапанаваў работу на радыё, якая была для мяне зусім незнаёмай, і дапамог асвоіцца ў новай прафесіі. Мяне заўсёды здзіўляла, як Леанід Аляксандравіч аператыўна мысліць. Вяртаючыся з чарговай паездкі, ён у дарозе «пісаў» у галаве тэкст, які па прыездзе ў рэдакцыю заставалася толькі надыктаваць. Яшчэ ён цікавы субяседнік, які падтрымае размову на любую тэму.
Кацярына РЫНКЕВІЧ: «Добры чараўнік»
– Яшчэ школьніцай я марыла працаваць у раённай газеце. За тое, што мая мара ажыццявілася, вельмі ўдзячна Леаніду Аляксандравічу. Для мяне ён добры чараўнік, які здзейсніў запаветнае жаданне.
«Ну што, даражэнькая, са школы ўцякла?» – прыветна сустрэў у сваім кабінеце галоўны рэдактар, калі я, адпрацаваўшы размеркаванне, прыйшла пацікавіцца вакансіямі ў «Міёрскіх навінах». Штат у рэдакцыі быў укамплектаваны. Дамовіліся, што як толькі з’явіцца магчымасць, мяне возьмуць на працу. «А цяпер што будзеш рабіць?» – спытаў Леанід Аляксандравіч. Цікавіўся не проста так. Менавіта з яго дапамогай у мяне з’явілася работа на радыё ў іншым раёне. А праз год я ехала ў Міёры ўладкоўвацца ў рэдакцыю.
Падчас размоў з людзьмі часам чую: «Марыла стаць урачом (настаўнікам, юрыстам, міліцыянерам…), але не атрымалася». У такія моманты ясна ўсведамляю, што мне вельмі пашчасціла сустрэць чалавека, дзякуючы якому я не здрадзіла сваёй мары, знайшла любімую справу.
Игорь МАТЕЛЕНОК: «Есть на кого равняться»
– Трудно найти журналиста, преданного своему ремеслу хотя бы приблизительно так сильно, как мой дедушка. Впрочем, профессионалов его уровня тоже очень мало. Мне до этой планки, как до самых далеких звезд. Но я стараюсь. Еще будучи школьником, в редакции бывал часто. Наблюдал за работой дедушки, тогда главного редактора. Нередко он брал меня с собой в рабочие командировки, а еще терпеливо учил излагать мысли на бумаге кратко, емко и последовательно. Хотя и утверждал, что интересная тема с лихвой компенсирует недочеты стиля. Теперь понимаю, что он абсолютно прав. Помнится, как по многу раз заставлял меня переписывать наново неуклюже написанные тексты. В процессе отвечал на мои порой очень глупые детские вопросы, объяснял, в чем я ошибся. В итоге эти намученные материалы все равно выходили в печать, что каждый раз я считал своей очень важной победой, а также был невероятно горд собой и тем, что перед глазами есть профи журналистики, на кого можно равняться смело, безо всяких оговорок.
Надзея ЗАХАРЭНЬ: «Першае ўражанне не змянілася»
– Знаёмства з Леанідам Аляксандравічам пакінула станоўчае ўражанне, якое з часам ніколькі не змянілася. Пазітыўны чалавек з багатым жыццёвым вопытам, гатовы падзяліцца слушнай парадай. Сапраўдны прафесіянал, адданы сваёй справе. Добры кіраўнік, з якім камфортна і лёгка працаваць. Аднойчы ў адзін з маіх першых рабочых дзён Леанід Аляксандравіч прыйшоў надыктоўваць тэкст у 16.50. Наконт канца рабочага дня я прамаўчала, завяршылі работу ў 18.00. На наступны дзень прыйшоў і кажа: «Прабач, даражэнькая, я ўчора час пераблытаў. Думаў, яшчэ чатырох няма». Напэўна, не кожны кіраўнік палічыў бы патрэбным прабачэння ў падначаленага папрасіць. Канешне, рабіў заўвагі, але заўсёды карэктна і нават з жартам. «Трэба Вам пальчыкам памахаць», – з лагоднай інтанацыяй указваў на недапрацоўкі.
Олег МОРОЗ: «Кладезь всех самых светлых черт»
– До моего прихода в редакцию Леонида Александровича не знал лично. А познакомившись, был впечатлен его добродушием и компанейскостью. С ним очень легко общаться. Учитывая, сколько он лет посвятил редакции, вдобавок еще безгранично преданный своему делу, родному коллективу. В поездках с ним не соскучишься. Подобно краеведу досконально знает историю своего района. Помнит места, людей. В пути частенько вспоминает былое, в том числе связанное с работой районного журналиста в те далекие советские годы. Интересно послушать. И как ему удается хранить в голове так много информации? Кроме того, всегда можно рассчитывать на его поддержку – и словом, и делом. Большой души человек и горячего сердца.
Валянціна АЛІСЕЕНКА: «Талковы гаспадар і гаспадарнік»
– Леаніда Аляксандравіча ведаю як умелага арганізатара і дбайнага гаспадара. Гэтыя якасці праяўляе і на рабоце, і дома. Ён упэўнены: каб якасна працаваць, неабходны камфортныя ўмовы. Калісьці па іх ініцыятыве з галоўным бухгалтарам актыўна абнаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база рэдакцыі. Так з’явіліся сучасныя камп’ютары, фотаапараты, дыктафоны. Нашмат раней, чым гэта стала справай паўсямеснай, у рэдакцыі абсталявалі пакой для адпачынку і прыёму ежы. Увогуле, любую ідэю спачатку дасканала вывучаў, а потым прымаў рашэнне, як паступіць. Доўгі час адказваў у рэдакцыі за ахову працы, пажарную бяспеку. І сёння не складвае з сябе паўнамоцтваў – з ім можна параіцца на любую тэму і быць упэўненым, што адказ будзе кампетэнтным і поўным.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.