- 07.05.2011, 16:09,
- Пр 2 035
- Навіны
- 1
-
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі, аўтары і чытачы раённай газеты “Міёрскія навіны”!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам—Днём друку і цудоўным юбілеем—70-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай газеты!
Да перыядычнага друку ў нашай краіне заўсёды былі асаблівыя адносіны. Ён у многім вызначае грамадскі настрой, яму давяраюць, да яго прыслухоўваюцца. Аднак аўтарытэт “раёнкі” не даецца раз і назаўсёды, таму кожным сваім артыкулам, кожным словам вы зноў і зноў павінны даказваць сваё права на давер людзей. Прафесія журналіста патрабуе сумленнасці, шчырасці і, канешне ж, таленту, ёй супрацьпаказаны раўнадушша і карысць.Дзякуючы вашай дзейнасці, жыхары Міёршчыны заўсёды могуць атрымаць своечасовую, дакладную і поўную інфармацыю пра жыццё раёна. Ваша праца садзейнічае прапагандзе патрыятычнага выхавання, здаровага ладу жыцця, развіццю краязнаўства. Шмат увагі ўдзяляецца асвятленню пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, добраўпарадкаванню населеных пунктаў і ахове прыроды.
За мінулыя гады газета выпрацавала свой стыль і займела пастаянных чытачоў.
Жадаю ўсім работнікаў пяра творчых удач і знаходак, натхнення, плённай працы, вернасці прафесійнаму абавязку, энергіі і аптымізму ў ажыццяўленні вашых планаў і задум!
Чытачам і аўтарам раённай газеты жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, актыўнай жыццёвай пазіцыі і далейшага паспяховага супрацоўніцтва з “раёнкай”!
З павагай Уладзімір СКАВАРОДКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.