Рэдакцыя раённай газеты заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе па асвятленню ў СМІ ходу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Лепшая тэматычная маладзёжная старонка”. Першае і другое занялі абласныя выданні “Віцьбічы” і “Народнае слова”. “Міёрскія навіны” адзначана граматай упраўлення ідэалагічнай работы і аддзела па справах моладзі аблвыканкама і каштоўным падарункам.
За шматгадовую плённую працу па асвятленню грамадска-палітычных падзей, пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і жыццязабеспячэння насельніцтва і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання калектыў установы “Рэдакцыя раённай газеты “Міёрскія навіны” і праграмы радыёвяшчання” (галоўны рэдактар Матэленак Л. А.) узнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.