В истории Миорского экологического праздника еще одна "Журавлинная свадьба"
gazeta 21-09-2024, 09:12 1 755 Навіны / На Міёршчыне
В истории экологического праздника еще одна "Журавлинная свадьба". Сегодня в отделе загса райисполкома зарегистрировано рождение новой семьи-Сергея и Натальи Демиденков.
У гісторыі экалагічнага свята яшчэ адно «Жураўлінае вяселле». Сёння ў аддзеле загса райвыканкама зарэгістравана нараджэнне новай сям’і – Сяргея і Наталлі Дземідзёнкаў.
З маладой закаханай парай мы сустрэліся за некалькі дзён да рэгістрацыі шлюбу.
– Хвалюемся. І адна думка ў галаве «Ці ўсё паспелі зрабіць?» – падзялілася перажываннямі Наталля. – На вяселлі ў нас 30 чалавек, родныя і самыя блізкія.
Рыхтавацца да важнай падзеі маладыя пачалі два месяцы таму. Адразу пасля таго, як Сяргей зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца. Было гэта так: прывёў яе ў ювелірны магазін і прапанаваў выбраць пярсцёнак. Рэгістраваць шлюб вырашылі на ра-дзіме жаніха. Для нявесты – ураджэнкі Расонскага раёна – Міёршчына таксама край не чужы. Яе маці родам з вёскі Зачарэўе, бавіла тут час у дзяцінстве.
Выбіраючы дату вяселля, улічвалі надвор’е. У верасні ўжо не спякотна і яшчэ не холадна, прывабна выглядае наваколле. Прапанова супрацоўнікаў аддзела загса зарэгістраваць «Жураўлінае вяселле» спачатку збянтэжыла. Падумалі, што цырымонія будзе адбывацца на паўвостраве пры вялікай колькасці гледачоў. Калі ж па- тлумачылі, што ўрачыстасць пройдзе ў зале, толькі з удзелам адміністрацыі раёна і ўручэннем тэматычных сувеніраў, з задавальненнем пагадзіліся.
– Гэта яшчэ адна цікавая старонка ў нашым жыцці, – з усмешкай заўважае нявеста. – Такога вяселля ні ў кога са знаёмых не было.
Сяргей і Наталля разам два гады. Іх пачуцці правераны не толькі часам, але і строгай ваеннай дысцыплінай. Звяла іх армія. Наталля – ваеннаслужачая воінскай часці ў Полацку. У войсках радыёэлектроннай барацьбы выпускніца Віцебскага філіяла Беларускай акадэміі сувязі служыць з 2020 года. Сяргей прыйшоў сюды на кантракт у 2022-м, цяпер працуе інжынерам у прыватнай кампаніі.
Цікаўлюся ў маладых, якім бачаць сямейнае жыццё. З цеплынёй пагля- дзеўшы адно на адного, адказваюць:
– Шчаслівым, спакойным. Галоўнае – разам.
Кацярына Рынкевіч.
Фота з архіва маладой сям’і.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




