Зерне—дзяржаве

Гаспадаркі раёна пачалі продаж зерня дзяржаве яшчэ на мінулым тыдні. Вось СВК “Узмёнскі” паставіў у Полацк 38 тон азімай пшаніцы. Яна высокай якасці, адпавядае трэцяму класу па ўтрыманню клейкавіны і пойдзе на харчовыя мэты.
На Міёрскі камбікормавы завод сельгаскааператывы “Чаромушкі”, “Папшулі”, “Мікалаёўскі”, “Любінова” і “Гвардзейскі” адправілі больш 120 тон збожжа ў кошт дзяржзакупак. Але яно не лепшай якасці, залічана фуражным.

СВК “Любінова” даставіў на Віцебскі МЭЗ 9 тон насення рапсу. У гаспадарцы старанна яго падрыхтавалі, а таму залічана першым класам і пойдзе на харчовыя мэты. А вось ва “Узмёнскім” і “Чэрасах” старання праяўлена менш, таму адпаведна 27 і 13 тон рапсу можна выкарыстаць толькі на тэхнічныя мэты. А ён значна дзешавейшы.Старанне ў падрыхтоўцы зерня аплачваецца.

М. ЖУК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.