Авторизация
 

Сёння — Дзень работнікаў пракуратуры

 Сачыць за выкананнем заканадаўства ў розных сферах, абараняць правы грамадзян – галоўныя задачы органаў пракуратуры. Пракурорскія работнікі падтрымліваюць абвінавачванне ў судзе, праводзяць праверкі ў арганізацыях і на прадпрыемствах, разглядаюць і вырашаюць скаргі. 

Напярэдадні прафесійнага свята пра службовыя справы размаўляем з пракурорам раёна Іванам ВОЛЧЫКАМ.

Пракуратура перш-наперш орган не караючы, а праваахоўны. Як часта паступаюць звароты і скаргі ад грамадзян, чые правы парушылі?
– Улік зваротаў вядзём паквартальна. У першым квартале іх паступіла шэсць. Два звязаны з неабгрунтаваным, на думку грамадзян, прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці. Яшчэ два з вядзеннем дасудовай вытворчасці. Па адным закраналі прыродаахоўнае і працоўнае заканадаўства. Прыкладна 60% зваротаў за год па пытаннях следства і дазнання. Напрыклад, грамадзянін палічыў, што падчас расследавання крадзяжу яго маёмасці былі прыняты не ўсе меры. Вывучаем сітуацыю, прызначаем дадатковая праверкі. Паступаюць скаргі наконт несвоечасовых выплат заработнай платы. Сёлета з такім пытаннем звярнуўся работнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Сітуацыю вырашылі на яго карысць.


Якую частку працоўнага часу работнікі пракуратуры праводзяць у судзе?
– За мінулы год падтрымалі абвінавачванне ў 67 судовых справах. Найчасцей на пасяджэнні суда скіроўваецца намеснік пракурора. Аднак падтрымліваць абвінавачванне – абавязак кожнага пракурорскага работніка.


 А расследаваць злачынствы?
– Права расследаваць цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы за работнікамі пракуратуры засталося, але карыстаемся ім зрэдку. Гэта задачы супрацоўнікаў Следчага камітэта. Аднак пракурор абавязаны выязджаць на месцы здарэнняў, у якіх загінулі людзі ці прычынены ўрон у буйным памеры. Да прыкладу, пажары і ДТЗ з некалькімі загінулымі, забойствы.


На свае вочы бачыце тое, што большасць людзей назірае ў кінафільмах. Ці выпрацоўваецца за гады работы імунітэт да жудасных эпізодаў рэальнасці?
– Выезд на месца здарэння з загінулымі – гэта, канешне, стрэс. У большай ці меншай ступені. З часам вучышся ўспрымаць убачанае спакойна. Адзінае, да чаго нельга прывыкнуць, – гора людзей.


Адсочваеце крымінагенную сітуацыю ў раёне?
– Штодня чытаю зводкі пра ўчыненыя злачынствы і ўзбуджаныя крымінальныя справы. Па стане на 17 чэрвеня, у раёне зарэгістравана 97 злачынстваў. Лічба немалая. Але як плюс можна адзначыць, што паменела злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Разам з тым сёлета ўчынены два забойствы, у мінулым годзе іх не было. Штогод узрастае колькасць злачынстваў у сферы камп’ютарных тэхналогій. Рознымі шляхамі зламыснікі атрымліваюць доступ да чужых карт-рахункаў і завалодваюць грашыма. Даюць станоўчыя вынікі раней прынятыя меры ў адносінах да вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у нецвярозым стане. За мінулы год не выяўлена выпадкаў паўторных п’яных паездак, сёлета – адна. Па-ранейшаму распаўсюджаны крадзяжы. За пяць месяцаў учынена 26, у тым ліку 11 – з жылля.


Прафілактычнай работай пракуратура займаецца?
– Удзельнічаем у пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, камісіі па справах непаўналетніх. Рыхтуем матэрыялы прафілактычнай тэматыкі для сродкаў масавай інфармацыі.


Будні пракурорскіх работнікаў насычаныя. Што пажадаеце свайму калектыву напярэдадні прафесійнага свята?
– Працуем у невялікай камандзе разам з намеснікам пракурора Аляксандрам Марцінчыкам і памочнікам Кацярынай Несцярэнка. Праз некалькі дзён з водпуску па доглядзе за дзіцём вернецца загадчыца канцылярыяй Кацярына Варонька. Пакуль з яе работай спраўляецца Марына Рэут. За рулём службовага аўтамабіля Дзмітрый Скавародка. Усіх віншую са святам! А пажаданні простыя – здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў на службе.

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта