Авторизация
 

Органам пракуратуры Беларусі 95 год!

   Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Супрацоўнікі органаў пракуратуры Беларусі 26 чэрвеня адзначаюць прафесійнае свята. Сёлета — юбілейнае. Забяспечваць вярхоўнасць права, законнасць і правапарадак, абараняць правы і законныя інтарэсы чалавека, грамадства, дзяржавы — такія задачы пастаўлены перад пракурорскімі работнікамі. Іх вырашэннем напоўнены будні супрацоўнікаў пракуратуры Міёрскага раёна — пракурора Івана ВОЛЧЫКА, яго намесніка Аляксандра МАРЦІНЧЫКА і памочніка Вольгі БАРЫСЕНКА.

 

Штодня пракурорскія работнікі прысутнічаюць на судовых пасяджэннях, па графіку праводзяць праверкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, прымаюць грамадзян са скаргамі і зваротамі. Раздаюцца званкі на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, рабочы стол запаўняюць стосы афіцыйных папер. У штодзённіках—па гадзінах, а то і хвілінах распісаны дзень. Нярэдка трэба застацца ў кабінеце пасля 18.00 ці выйсці на працу ў выхадны. Уявіць і асэнсаваць аб'ём работы і юрыдычных ведаў пракурорскага работніка могуць толькі калегі. Для чалавека, чыя прафесія не звязана з праваахоўнай дзейнасцю, гэта складана.


 — Галоўныя якасці работніка пракуратуры — адказнасць, цярплівасць, самаадданасць, камунікабельнасць. Наша справа патрабуе пастаяннага прафе-сійнага ўдасканалення, дасведчанасці ў розных сферах заканадаўства. На гэта затрачваецца нямала разумовых сіл і энергіі, — заўважае Іван Волчык.


Абавязковы складнік прафесійнага поспеху—вопыт, які назапашваецца на службе. Іван Адамавіч працуе ў права-ахоўных органах з 2002 года, пракуратуру Міёрскага раёна ўзначальвае з канца 2010-га. Намеснік пракурора Аляксандр Марцінчык у нашым райцэнтры з лістапада мінулага года. На радзіме ў Астраўцы Гродзенскай вобласці пачаў кар'-еру ў 1994-м і прайшоў прыступкі ад памочніка пракурора да пракурора раёна. Для ўраджэнкі горада Хойнікі Гомельскай вобласці Вольгі Барысенка пракуратура Міёрскага раёна — прафесійны старт. На службу ўладкавалася ў ліпені 2015-га пасля юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта.


 З водпуску па доглядзе за дзіцяці чакаюць намесніка пракурора Святлану Раманоўскую і загадчыцу канцылярыі Кацярыну Варанько.
Усяго ў калектыве раённай пракуратуры шэсць чалавек. З чэрвеня мінулага года загадвае канцылярыяй Ірына Рудзёнак. Чысціню і парадак у памяшканнях адзінаццаць год падтрымлівала Марыя Пацеенак, а сёлета за гэтую справу ўзялася Марыя Рэут. За рулём службовага аўтамабіля Ігар Дармаковіч. Для іх 26 чэрвеня — таксама чырвоны дзень календара.


— Віншую калектыў і нашых ветэранаў з юбілейным святам. У першую чаргу адрасую ўсім шчырыя словы ўдзячнасці за работу і адказнае стаўленне да абавязкаў, — гаворыць Іван Волчык. — Жадаю кожнаму моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, добрага настрою і бадзёрасці духу, плёну на працы. Няхай побач будуць блізкія людзі, на-дзейныя сябры і ўдаецца ўсё задуманае. 

 

Экскурс у мінулае

 

26 чэрвеня 1922 года на трэцяй сессіі Цэнтральнага выканаўчага камітэта Беларускай ССР прынялі Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавалі ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі Дзяржаўную пракуратуру.

Звестак пра дзейнасць пракуратуры Міёрскага раёна ў даваенны перыяд не захавалася. Як сведчаць архіўныя дакументы, раённая пракуратура аднавіла работу ў ліпені 1944 года пасля вызвалення тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У 40-50-я гады пракурорскія работнікі вырашалі пытанні, звязаныя з аднаўленнем дзяржаўнай і калгаснай маёмасці. Частымі былі скаргі і звароты па жыллёвых пытаннях, калі вярталіся дадому салдаты і працаўнікі тылу. Вялася прававая прапаганда сярод насельніцтва.
Змагаліся са злачыннасцю. У 1946 годзе самым распаўсюджаным правапарушэннем на тэрыторыі Міёрскага раёна быў крадзеж жывёлы. У канцы 50-х—пачатку 60-х стаў набіраць абароты выраб і продаж самагону. Да прыкладу, у 1962 годзе пракуратурай і міліцыяй раёна ўзбуджана і накіравана ў суд за выраб, захаванне і збыт самагону і самагонных апаратаў 100 крымінальных спраў.

 

Імёны былых супрацоўнікаў

Пракуратуру Міёрскага раёна ў 1944 годзе ўзначаліў Іван Рабянкоў.

Калектыў налічваў пяць супрацоўнікаў — пракурор, памочнік пракурора, следчы, сакратар і прыбіральшчыца. У 1946-м годзе ў штаце з'явіўся конюх.
З пасляваеннага перыяду да нашых дзён на пасадзе пракурора раёна змянілася больш за 10 супрацоўнікаў. У шэрагу мужчынскіх імён ёсць і жаночае. У 70-я гады пракурор раёна — Тамара Барадзіна. Дакладна перыяд яе службы не вызначаны.


Дванаццаць год — з 1985 да 1977 — раённым пракурорам быў Аляксандр Яцук. Пасля на працягу дзесяці год — Уладзімір Банькоўскі. Пасаду следчага пракуратуры з 1978 да 2000 года нязменна займаў Міхаіл Сушко.


Васемнаццаць год прысвяціў рабоце ў раённай пракуратуры ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Іосіфавіч Жук. Ён кіраваў службовым аўтамабілем. Пяцьдзясят чатыры гады загадвала канцылярыяй Яўгенія Ігнатаўна Яроменка. Трыццаць адзін год з абавязкамі кур'ера-прыбіральшчыцы спраўлялася Яўгенія Сцяпанаўна Ціханава.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта