Фотоокно гостеприимства
gazeta 12-04-2014, 10:20 0 Год гасціннасці
Наш раён славіўся гасціннасцю спрадвеку, і сюды, на скрыжаванне шляхоў з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень, прыязджалі і прыязджаюць людзі з розных куточкаў, якіх мы шчыра прымаем, і радуемся, што более сяброў. Пра хлебасольнасць, шчодрасць, добразычлівасць, ветлівасць нашых жыхароў сведчаць і фотаздымкі, якія рэдакцыя газеты будзе змяшчаць пад рубрыкай "Фотаакно гасціннасці".
2014-ы год аб'яўлены Годам гасціннасці. Звернута ўвага на развіццё турызму, стварэнне сучаснай турыстычнай інфраструктуры, выхаванне ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Радзімы і свайго краю. Міёршчына надзелена непаўторнай прыроднай прыгажосцю — лясамі, азёрамі і ўнікальнымі балотамі. Тут размешчаны помнікі, якія з'яўляюцца культурнай і гістарычнай спадчынай. З кожным годам более аграсядзіб, пры гэтым павышаецца якасць паслуг, якія прадастаўляюць гасцінныя вясковыя гаспадары. Брэндам раёна сталі фестывалі нацыянальных культур, "Жураўлі і журавіны" і кірмашы, якія вабяць не толькі багаццем прадукцыі, але і прыгожым афармленнем "вясковых падворкаў". Пры культустановах дзейнічаюць гурткі рамёстваў, праводзяцца выставы-продажы сувенірнай прадукцыі. Вялікай каштоўнасцю з'яўляюцца народныя традыцыі, звычаі і абрады, фальклорныя песні. Падчас аднаго з раённых мерапрыемстваў, якое суправаджалася выставай народных майстроў-умельцаў і канцэртам з удзелам сельскіх фальклорных калектываў, да супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты падышла група замежных гасцей і адзін з іх зазначыў:
— Гляджу на беларускія танцы, на выступленні тэатральных калектываў з абрадавымі пастаноўкамі, слухаю вясковыя песні, дакранаюся да кошыкаў з лазы і гліняных гаршчкоў — у такім посудзе я ў маленстве насіў свайму бацьку сняданак на поле, — і саграецца душа, і сэрца становіцца лагодным. Народнасць і самабытнасць жывуць на Міёршчыне, а таму я штогод прыязджаю сюды. Дарэчы, тут мае карані і гэтым я ганаруся! За мяжой жыву ў вялікім горадзе, дзе мітусня машын і людзей, дзе няма такіх звычаяў, як у тутэйшых мясцінах, — гэты куточак захаваў асаблівы народны каларыт і выдзяляецца сваёй гасціннасцю, якая знаходзіць адбітак не толькі ў мерапрыемствах, ва ўкладзе жыцця, аказанні паслуг, але і ў вытворчай сферы, дзе яна спрыяе развіццю трывалых партнёрскіх адносін.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: вучаніцы Павяцкай ДС-СШ Маргарыта Немянёнак і Лера Данілава
на раённым мерапрыемстве прадстаўляюць "вясковы падворак" Павяцкага сельсавета.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


