Туризм равивается
gazeta 27-11-2014, 10:40 0 Год гасціннасціНа станоўчы імідж раёна ўплывае не толькі чысціня і парадак, але і развіццё паслуг для аматараў адпачыць у нашым краі, сэрвісу абслугоўвання. Пра гэта гаварылі 21 лістапада ў райвыканкаме на чарговым пасяджэнні Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях развіцця турызму на Міёршчыне. З дакладам і прэзентацыяй па ўводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў турыстычнай індустрыі і аб выкананні паказчыка па экспарце адпаведных паслуг сёлета за дзесяць месяцаў выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук.
Як было адзначана, у раёне паспяхова рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця турызму на 2011-2015 гады. Адпаведна ёй усе 7 запланаваных мерапрыемстваў сёлета будуць выкананы. Так ужо ўведзены гандлёва-гасцінічны комплекс "Ніка", рэканструяваны гасцінічныя домікі і пабудаваны лодачны прычал на базе адпачынку "Актам". Адрамантаваны гасцініцы ў Міёрах і Дзісне. Дзейнічае экскурсійна-экалагічны цэнтр ДПУ "Ельня".
У бягучым годзе праведзена вялікая работа па ўмацаванні берага і ўладкаванні пляжнай зоны дзіцячага санаторыя "Расінка": убраны лішнія дрэвы, пакладзена тратуарная плітка, устаноўлены бардзюры і стальныя агароджванні, альтанкі і лаўкі. На гэтыя мэта асвоена 3,9 млрд. рублёў з абласнога бюджэту. Заканчваецца будаўніцтва гандлёвага павільёна, падрадчыкам якога выступае ААТ "Новостройсервис". Ужо ў снежні ён будзе эксплуатавацца па назначэнні.
Пэўная работа праводзіцца ў раёне па развіцці аб'ектаў турыстычнай індустрыі. Сёлета завершаны рамонт кінатэатра "Колас", на што затрачана 224,6 млн. рублёў з раённага бюджэту і 15,8 млн. руб. уласных сродкаў. На капітальны рамонт Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў асвоены ўсе сродкі, выдаткаваныя спонсарам ААТ "Нафтан". Для развіцця ў раёне экалагічнага турызму на балоце створана сцежка "Азяраўкі-Ельня" даўжынёй у 1530 метраў. На рэалізацыю гэтага ўнікальнага праекта затраты ЕС/ПРААН склалі больш за 100 тысяч долараў ЗША.
Для актывізацыі транзітнага і ўезнага турызму ў раёне ўводзяцца аб'екты прыдарожнага сэрвісу. Так, абсталявана аўтастаянка ля кафе "Прыазёрнае" і рэканструявана зона адпачынку "Дубы". Завяршаюцца аддзелачныя работы і вядзецца падключэнне да сетак водаправода і каналізацыі на пункце прыдарожнага сэрвісу М. П. Мішутавай, на будаўніцтва якога затрачана 370 млн. рублёў, кіпіць работа на аб'екце, інвестарам якога выступае ААТ "Міёры-Ветразь". Адпаведна падпраграме "Пяцьсот" да 2015 года да 6 Дамоў паляўнічага ў раёне трэба прыплюсаваць яшчэ пяць, з іх два ўжо ўведзены ў эксплуатацыю. Добраўпарадкаваны месцы адпачынку на азёрах Ідолта і Важа-1.
Як было адзначана, найбольш перспектыўна і імкліва развіваецца ў раёне аграэкатурызм. Зарэгістравана і дзейнічае 38 аграэкасядзіб, з іх 6 адкрыты сёлета. Па выніках абласнога конкурсу "Орцаўская прыстань" стала пераможцай у намінацыі "Здаровы лад жыцця", аграсядзіба "Лясная" атрымала дыплом лаўрэата як "Лепшы старт".
Падчас пасяджэння разглядаліся і праблемныя пытанні. Адзначана, што ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", які адпаведна мерапрыемствам на 2014 год павінен увесці ў эксплуатацыю Дом паляўнічага, да цяперашняга часу работы па будаўніцтве не распачатыя. Пакуль што няма ў раёне ніводнай сядзібы, створанай на базе сялянска-фермерскай гаспадаркі.
Адпаведна рашэння райвыканкама экспартам паслуг займаюцца філіял "Дзіцячы санаторый Расінка" ААТ "Белаграздраўніца", "ААТ "Абстэрна", ГПУ "Ельня" і Міёрская РАС РДГА "БТПР", якая адзіная па выніках работы за 10 месяцаў справілася з са сваім заданнем і выканала яго на 142%. Астатнія даведзены план не забяспечваюць.
Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў заўважыў, што зацікаўленым структурам неабходна прыкласці ўзгодненыя намаганні па выпраўленні недапрацовак у турыстычнай індустрыі, а таксама па выкананні плана па экспарце паслуг. Прычыны зніжэння паказчыкаў носяць аб'ектыўны характар, але адказнасць за выкананне рашэння аблвыканкама па даведзеным заданні павінна быць персанальная. Таму пастаўлена задача за лістапад-снежань выправіць сітуацыю.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.