Госконтроль: Про порядок на земле

 На кантролі выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў Год добраўпарадкавання.

Ужо ў першы год пяцігодкі якасці дзяржаўныя органы і арганізацыі зрабілі пэўную работу: надалі ўвагу азеляненню, стану спартыўных і дзіцячых гульнёвых пляцовак на прыдамавых тэрыторыях, асветленасці вуліц і аб’ектаў сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння, наяўнасці кантэйнерных пляцовак для збору адходаў. Акрамя таго, наводзіцца парадак на тэрыторыях уздоўж аўтамабільных дарог, у месцах адпачынку, у лясах і інш.

Разам з тым Камітэт вобласці выяўляе факты непрыняцця належных мер у асобных раёнах па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніку. Напрыклад, у Браслаўскім, Віцебскім, Глыбоцкім, Сенненскім і Талачынскім. Па добраўпарадкаванні тэрыторый паркаў і месцаў пахаванняў, ліквідацыі звалак – у Аршанскім. Па прывядзенні ў здавальняючы стан дзіцячага гульнёвага абсталявання – у Полацкім раёне і інш.

Для аналізу і комплекснай ацэнкі эфектыўнасці прынятых і прымаемых мясцовымі органамі ўлады мер, а таксама выяўлення праблемных пытанняў, звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторый, Камітэт вобласці 20 жніўня правядзе гарачую лінію. Тэлефануце з 11.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) на нумары 8 (0212) 376 164, 375 041.

Акрамя таго, да 21 жніўня інфармуйце Камітэт вобласці па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by з пазнакай «Год добраўпарадкавання» пра недахопы, прапановы і праблемныя пытанні навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання населеных пунктаў.

0 комментариев

Добавить комментарий