У аўторак, 15 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 у будынку райвыканкама па вул. Дзяржынскага, 17 у кабінеце № 28 правядзе прыём грамадзян па асабістых пытаннях і адкажа на пытанні па нумары 5 19 50 член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Сямёнавіч МАЦВЕЕЎ. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 5 14 55.
У сераду, 16 чэрвеня, пракансультуе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Анатольевіч БЯЛЬКО. Звяртайцеся з 8.00 да 9.00 на нумар 5 18 43.