У аўторак, 17 сакавіка, у кабінеце№ 28 райвыканкама з 10.00 да 11.00 правядзе прыём грамадзян па асабістых пытаннях член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Сямёнавіч МАЦВЕЕЎ. З 11.00 да 12.00 ён адкажа на пытанні па нумары 5 19 50.
Папярэдні запіс на прыём па нумары 5 19 72.
***
У панядзелак, 16 сакавіка, ля тэлефона 5 19 30 дзяжурыць начальнік РКЦ №16 у г. Міёры філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» Віцебскае абласное ўпраўленне Наталля Пятроўна МЯТЛА. Звяртайцеся з 9 да 11 гадзін.
***
У панядзелак, 16 сакавіка, з пытаннямі па вылічэнні падатку на нерухомасць арганізацыямі звяртайцеся да першага намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Іны Валянцінаўны АКУЛІНІЧАВАЙ. Тэлефануйце з 12 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 42 79 18.