У суботу, 21 сакавіка, кіраўнік спраў райвыканкама Наталія Міхайлаўна БРАДНІЦКАЯ адкажа на пытанні жыхароў раёна. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 5 19 31.
У сераду, 18 сакавіка, выслухае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Іванавіч ЖУК. Звяртайцеся з 8 да 9 гадзін па нумары 5 15 80.
*** У сераду, 18 сакавіка, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Яўгенавіч ВАЯВОДАЎ пракансультуе па абыходжанні з камунальнымі адходамі ў раёне. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін па нумары 5 19 36.
*** У чацвер, 19 сакавіка, звяртайцеся да начальніка аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Валянціны Міхайлаўны МАЛЯЎКА. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 5 15 57.
*** У пятніцу, 20 сакавіка, на пытанні адкажа начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Леанідавіч ХОМА. Звяртайцеся з 14 да 17 гадзін па нумары 8 (0212) 22 40 87.
*** У суботу, 21 сакавіка, ля тэлефона 5 77 01 дзяжурыць галоўны інжынер ДЛГУ «Дзісненскі лясгас» Вадзім Ула-дзіміравіч МАЛІНОЎСКІ. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін.