Примет депутат Палаты представителей Национального собрания и "прямые линии"

 У сераду, 18 кастрычніка, з 11 да 12 гадзін правядзе прыём грамадзян Андрэй Юр'евіч Юніцын, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28.
Звяртайцеся ў Дзісенскі гарвыканкам, вуліца Тэльмана, 1. Папярэдні запіс па тэлефоне 3 73 02. 

***
У панядзелак, 16 кастрычніка, намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Полацкім раёне Наталля Аляксандраўна Птуха пракансультуе па пытаннях дзейнасці фізічных асоб без дзяржаўнай рэгістрацыі. Звяртайцеся з 12 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 42 09 55.

***

У аўторак, 17 кастрычніка, дырэктар прадстаўніцтва РУП "Белдзяржстрах" па Міёрскім раёне Ірына Амбросьеўна Крук адкажа на хвалюючыя пытанні. Звяртайцеся з 9 да 11 гадзін па нумары 4 10 10.

***

У аўторак, 17 кастрычніка, у Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы бясплатна пракансультуюць натарыус, адвакат, начальнік аддзела загса, загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама. Звяртайцеся з 10 да 12 гадзін.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.