У панядзелак, 11 лютага, дырэктар прадстаўніцтва РУП “Белдзяржстрах” па Міёрскім раёне Ірына Амбросьеўна КРУК пракансультуе па пытаннях абавязковага страхавання пабудоў. Звяртайцеся з 8 да 9 гадзін па нумары 4 10 10.
***
У аўторак, 12 лютага, у малой зале пасяджэнняў райвыканкама з 11 да 12 гадзін правядзе асабісты прыём грамадзян член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Пятровіч ШЭРШАНЬ. У гэты ж час да яго можна звярнуцца па нумары 4 97 50 з пытаннямі прымянення Дэкрэта Прэзідэнта ад 2 красавіка 2015 г. №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва”. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 4 97 72.
***
У сераду, 13 лютага, на пытанні адкажа старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Аляксандраўна ГЕРНАТ. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 5 46 42.
***
У сераду, 13 лютага, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Яўгенавіч ВАЯВОДАЎ правядзе “прамую лінію” па тэме “Аб навядзенні парадку і добраўпарадкаванні”. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін па нумары 4 99 36.
***
У сераду, 13 лютага, звяртайцеся да старшыні Завуццеўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандра Аляксандравіча КАЧАНА. Ён выслухае з 9 да 10 гадзін па нумары 3 57 44.