На диалог с властью

 Графік асабістых прыёмаў у кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у кожную сераду з 8.00 да 13.00 вызначаны Дырэктывай №2. Гэтым дакументам прадугледжаны "прамыя тэлефонныя лініі" з насельніцтвам у кожную суботу з 9.00 да 12.00 і выязныя асабістыя прыёмы не радзей за раз у квартал.

Юрыдычнае замацаванне парадку асабістых прыёмаў грамадзян абумоўлена некалькімі акалічнасцямі.


Па-першае, для зручнасці грамадзян. У такім выпадку не патрэбна пастаянна ўдакладняць, хто з кіраўнікоў, калі і ў які час праводзіць прыём.


Па-другое, на гэты дзень і ў гэты час дзяржорганы не плануюць іншыя мерапрыемствы (нарады, пасяджэнні і г.д.).


Па-трэцяе, такі парадак прыёмаў дазваляе вышэйстаячым кіраўнікам пры неабходнасці аператыўна звязвацца з кіраўнікамі падначаленых структур для неадкладнага вырашэння пытанняў у ходзе прыёмаў.


Па-чацвёртае, замацаваны парадак дазваляе дастаткова эфектыўна кантраляваць арганізацыю асабістых прыёмаў. Гэта стварае дадатковы стымул для кіраўнікоў усіх узроўняў у іх своечасовым і якасным правядзенні.


Пры гэтым Дырэктыва №2 прадугледжвае, што пры неабходнасці, абумоўленай, у тым ліку, значнай колькасцю зваротаў грамадзян, мерапрыемствы, звязаныя з асабістым прыёмам і правядзеннем "прамых тэлефонных ліній" з насельніцтвам, могуць доўжыцца больш.
Каб грамадзяне доўга не чакалі асабістага прыёму ў кіраўніка, у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №2, у практыку ўкараняецца папярэдні запіс на прыём па тэлефоне ці праз электронныя сродкі сувязі. 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.