Авторизация
 

У Міёрскі райвыканкам паступіла 89 зваротаў

 Сёлета за восем месяцаў у райвыканкам паступіла 89 зваротаў грамадзян, калі летась за такі перыяд было 116. З агульнай колькасці 42 пісьмовыя ці электронныя, астатнія — вусныя. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі звярталіся да раённых улад дзевяць разоў па дзесяці праблемах. Ананімка атрымана адна. Паўторныя звароты былі чатыры, яны прызнаны неабгрунтаванымі.

Са 116 узнятых насельніцтвам пытанняў 31 задаволена, па 48 дадзены тлумачэнні, па 22 адмоўлена, 2 накіраваны ў іншыя органы, 9 пакінута без разгляду на прадугледжаных заканадаўствам падставах: дасланы не па кампетэнцыі, па некаторых прынята рашэнне аб спыненні перапіскі. Чатыры праблемы на стадыі вырашэння.


Калі меркаваць па "голых" лічбах, паболела зваротаў па жыллёвым заканадаўстве, прамысловасці, занятасці насельніцтва і ахове працы, ахове здароўя, прадпрымальніцкай дзейнасці, рабоце органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання. Але гэты рост адбыўся толькі за кошт паўторных прэтэнзій, якія прызнаны неабгрунтаванымі.


Істотна менш пытанняў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы (грамадзян хвалявалі праблемы рамонту жылля, халоднага і гарачага водазабеспячэння, ацяплення, адводу вады ад пабудоў, выдалення дрэў, упершыню — аплаты камунальных паслуг), аграпрамысловага комплексу, дарожнай сферы, землеўладкавання і землекарыстання, архітэктуры і горадабудаўніцтве, гандлі і паслугах, газіфікацыі. Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца звароты па сацыяльным забеспячэнні, законнасці і правапарадку.


Кіраўніцтва райвыканкама ўжо правяло 17 асабістых прыёмаў, у тым ліку старшыня — 12. Прынята 27 грамадзян, з іх кіраўніком раёна 22. На большасць пытанняў адразу дадзены тлумачэнні. Выязных прыёмаў адбылося 16, звярнуўся 21 чалавек.


Скарга паступіла адна па пяці пытаннях, усе яны прызнаны неабгрунтаванымі. Калектыўных зваротаў сем, з васьмі ўзнятых пытанняў тры прызнаны неабгрунтаванымі, астатнія задаволены з выездам на месцы: на вуліцы Камуністычнай у райцэнтры жыхару шматкватэрнага дома дадзены прадпісанне і рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў; вырашана праблема затаплення прыдамавой тэрыторыі ў аграгарадку Чэрасы; абследавана ліўневая каналізацыя з выдачай акта ў аграгарадку Туркова.


У вышэйстаячыя органы з раёна з пачатку года паступіла 5 зваротаў, па двух узнятых пытаннях прыняты меры.


Жанна СУШКО, загадчык сектара
па рабоце са зваротамі грамадзян

і юрыдычных асоб райвыканкама.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта