Ветеранскому движению на Витебщине 30!

Ветеранскому движению на Витебщине 30!Сёлета ветэранскі рух на Віцебшчыне ў сучасным арганізацыйным афармленні адзначае 30-годдзе. Не выпадкова напярэдадні такой даты, 27 студзеня цяперашняга 2017-га, гутарка аб развіцці ветэранскага руху на нашай Міёршчыне адбылася "за круглым сталом" у раённай бібліятэцы. На яе сабраліся людзі, кожны з якіх у свой час унёс асабісты ўклад у развіццё нашай Міёршчыны, мае дачыненне і да грамадскіх спраў цяпер.

 

Дакладныя звесткі пра стварэнне Міёрскай раённай ветэранскай арганізацыі захаваліся ў публікацыі "Слаўныя настаўнікі моладзі" раённай газеты "Сцяг працы"—гэта адбылося 29 студзеня 1987 года. Удзельнікаў той далёкай ўрачыстасці засталося няшмат, па пальцах можна пералічыць. Хаця некаторыя цяперашнія заслужаныя людзі ўсё ж мелі дачыненне да тагачаснага мерапрыемства. Вось былы сакратар райкама партыі Алена Аляксандраўна Кавалёнак тады звярталася да ветэранскай аўдыторыі ў глядзельнай зале РДК з прывітальным словам. Нагадвае, што гаварыла пра вопыт у гаспадарчых і выхаваўчых справах Героя Сацыялістычнай Працы П.П. Кандрашова з калгаса "Маладая гвардыя", медсястры ЦРБ К.М. Вераб'ёвай, старшыні калгаса "Шлях да камунізму" Ю.М. Скавародкі, настаўніка М.І. Латышава, былога партыйнага работніка і старшыні АСВОДа У.Р. Гаўрыловіча, сакратара партарга-нізацыі з "Парыжскай камуны" А.А. Скрабатун і іншых. Дарэчы, усе яны з'яўляліся ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай, дэманстравалі прыклад працавітасці, адказнасці за даручаную справу, грамадскай актыўнасці, патрыятызму.

 

Ветеранскому движению на Витебщине 30!Іх вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак. Сапраўды, ветэранская арганізацыя ў шэрагу больш маладых захавала баявы дух, падтрымлівае былых удзельнікаў вайны, працаўнікоў на мірнай ніве, вылучае прапановы сама і падтрымлівае ініцыятывы іншых. Заслуга ў тым і яе цяперашняга кіраўніка Ч.С. Кашкура, яго баявых памочнікаў.


Часлаў Станіслававіч расказаў пра дзейнасць сваіх папярэднікаў. Першым кіраўніком раённай ветэранскай арганізацыі быў абраны М.І. Латышаў, артылерыст у вайну і таленавіты настаўнік у мірны час. Шмат гадоў аддаў арганізацыі У.С. Бяспальчанка, афіцэр пасляваеннага часу.
Напачатку ў раённай ветэранскай арга-нізацыі налічваліся 10654 чалавекі, у тым ліку 1019 удзельнікаў вайны. Розныя камісіі пры раённым савеце ўзначальвалі былыя партызаны і франтавікі В.Я. Касцюкевіч, У.Р. Гаўрыловіч, Д.М. Асіпенка, А.А. Аляксееў. Дзейнічала 59 пярвічных арганізацый. Вытворчыя справы, грамадскія мерапрыемствы, выбары розных узроўняў, палітычныя мерапрыемствы, клопаты пра чалавека—ва ўсім яны праяўлялі сваю ініцыятыву. Актыўнічаюць і цяпер.


Ветеранскому движению на Витебщине 30!У бліжэйшых планах сустрэча з ветэранамі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дзісне, наведванне іх на даму, экскурсіі, урачыстыя юбілейныя мерапрыемствы і іншае.
Раённую ветэранскую арганізацыю назваў сацыяльным партнёрам кіраўнік раённага прафсаюзнага аб'яднання Аляксандр Ігнатавіч Барэйка. Сапраўды, многія акцыі праводзяцца агульнымі намаганнямі. Напрыклад, збор сродкаў на аднаўленне мемарыяльнага комплексу "Прарыў" на Ушаччыне, рэканструкцыю Кургана Славы і іншае. Напамінам пра гэта стаў адпаведны відэафільм.
Супрацоўнік раённага музея Вольга Вітальеўна Пупіна спынілася на фактах біяграфіі першага кіраўніка ветэранскай арганізацыі Міхаіла Іосіфавіча Латышава, які нарадзіўся на Ушаччыне. З'яўляўся на Міёршчыне рэдактарам раёнкі, кіраўніком калгаса, настаўнікам і дырэктарам школы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.


Што ён быў выдатным чалавекам і сем'янінам, клапаціўся пра дзяцей і ўнукаў, дапоўніў унук ветэрана Аляксандр Дворнікаў. "Малы ўнучок засынаў пад дзядулевы гісторыі з гісторыі",—дадала сваячка Алена Рыгораўна Фёдарава.
Вучнем Міхаіла Іосіфавіча калісь быў рэдактар раённай газеты больш позняга перыяду Леанід Аляксандравіч Матэленак. Ён напісаў нямала матэрыялаў пра ветэранскі рух і непасрэдна яго ўдзельнікаў апошнім часам. А да суразмоўцаў на "круглым стале" звярнуўся з заклікам старанна захоўваць памяць і дакументы аб мінулым Міёршчыны і яе людзях.


Дарэчы, менавіта гэтым больш за чатыры дзесяцігоддзі мэтанакіравана займаецца настаўнік гісторыі СШ №3 Вітольд Антонавіч Ермалёнак. Пад-крэслівае, што калісь натхнілі яго на такую справу выдатныя папярэднікі Міхаіл Іосіфавіч Латышаў і Аляксандр Іосіфавіч Капітанаў. Вынікам яго дзейнасці і пошукаў сталі не толькі музеі, але і 12 тамоў школьнай гісторыі, шматлікія альбомы, штомесячнае выданне "Міёрская даўніна". Усім гэтым цікавяцца ўжо дзеці былых вучняў, ім хочацца ведаць пра мінулае роднага краю, асабліва—вучобу, жыццё і захапленні сваіх бацькоў. Ці не з гэтага пачынаецца патрыятычнае выхаванне?!


Ветеранскому движению на Витебщине 30!Кіраўнік раённай арганізацыі былых воінаў-афганцаў Вячаслаў Мілецьевіч Стома расказаў пра справы сваіх падапечных. А цяперашнім ветэранам пажадаў маладога запалу.
Выхаванне будучых воінаў—тэма выступлення ваеннага камісара Сяргея Іванавіча Жабёнка. Ён запэўніў, што нашы хлопцы выдатна служаць у беларускай арміі. А прадстаўнікі некаторых часцей спецыяльна прыязджаюць для набору папаўнення на Міёршчыну, бо даўно пераканаліся ў высокіх дзелавых і маральных якасцях тутэйшых прызыўнікоў.


Пра новыя формы работы з ветэранамі, у абслугоўванні пажылых і састарэлых гаварыла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і кіраўнік раённай аргструктуры грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Алена Венядзіктаўна Шамёнак. Пра агульныя мэты і задачы з Беларускім фондам міру—Ала Пятроўна Смерцьева. У дадатак яна прарэкламавала падарунак савету таварыства ветэранаў—кнігу вядомага журналіста Міхаіла Шыманскага пра беларусаў-франтавікоў, уручыла абласную ўзнагароду актывісту Фонду Алене Аляксандраўне Кавалёнак.


Удзельнікі "круглага стала" паглядзелі відэафільм пра Міёры, пазнаёміліся з выставамі фотаздымкаў пра родныя мясціны і дакументаў пра дзейнасць ветэранскай арганізацыі. Падзяку за актыўнасць ім выказаў Ч.С. Кашкур. На развітанне Т.А. Стальмачонак адзначыла, што ветэраны—гэта людзі з перакананнямі, стабілізуючы слой нашага грамадства. Ім ёсць што перадаць моладзі.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.