Авторизация
 

У Міёрах ушаноўвалі юбіляраў

 22 студзеня ў райвыканкаме ўшаноўвалі юбіляраў — старшыню савета раённай ветэранскай арганізацыі Часлава КАШКУРА і начальніка аддзела па адукацыі Аляксандра ЖУКА. Вядомых і паважаных на Міёршчыне людзей сустрэлі апладысментамі. 

Вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў павіншаваў з 70-годдзем Часлава Станіслававіча, уручыў Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Аб’явіў падзяку за актыўную грамадскую дзейнасць, уклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі. Прагучала перспектыўнае паведамленне пра ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”, якое прысвоена Чаславу Станіслававічу. Усё гэта  заслужана, гаварыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Асабліва падкрэсліла намаганні Часлава Станіслававіча па арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў, якія ажывілі дзейнасць раённага ветэранскага аб’яднання. Да прызнання заслуг кіраўніка далучыліся першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Пяткевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін і яго намеснік Аксана Ашурка, ад ветэранскай арганізацыі — член прэзідыума Раіса Парфёненка і адказны сакратар Зоя Родзіна.


Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў уручыў Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта начальніку аддзела па адукацыі Аляксандру Жуку. Ён удастоены Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую бездакорную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Уручылі Ганаровую грамату галіновага райкама прафсаюза. Віталі калегі з аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, дэлегацыі СШ №2, дзіцячага яслі-сада №3, і сектара спорту і турызму райвыканкама.


У кожным выпадку юбілярам да віншаванняў і пажаданняў далучалі падарункі, жартоўныя і рэальныя сертыфікаты, абанементы. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта