Авторизация
 

Лідзіі Багданавай з Міёр споўнілася 95

 Лідзія Аляксандраўна Багданава — чалавек надта сціплы, але яе ведаюць людзі старэйшага пакалення не толькі ў райцэнтры, бадай, ва ўсім раёне. Усё жыццё ў Міёрах адпрацавала ў рэгістратуры райпаліклінікі. Уважлівая, ветлівая, адказная. А яшчэ за плячыма — нялёгкія гады ўдзелу ў партызанскім руху на Беларусі. 

І галоўнае — споўнілася 95, яна цяпер самы старэйшы на Міёршчыне ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны! Вось колькі падстаў для віншаванняў, якія прывезлі Лідзіі Аляксандраўне ў панядзелак, 25 верасня, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак і кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур.


Таццяна Алегаўна ўручыла ветэрану Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта і пажадала найперш здароўя, каб пераадолець стогадовы рубеж у акружэнні родных людзей. Да гэтых слоў далучыўся Часлаў Станіслававіч і прыпаднёс падарунак ад ветэранскай арганізацыі.


У гады Вялікай Айчыннай Лідзія Аляксандраўна разам з мужам змагалася з ворагам у партызанскай брыгадзе Дубава, партызаніў і яе брат, а бацька быў сувязным. Родную вёску спалілі фашысты.


— У той час голад, холад, усё паспытала, усе балоты ў Чашніцка-Лепельскай зоне абхадзіла, потым доўга ногі не магла залечыць, — прыгадвала Лідзія Аляксандраўна, — з боем прабівалася з блакады. Давялося перапраўляцца праз раку, а плаваць не ўмела. Добра, што пашчасціла знайсці лодку і меліся стропы ад парашута: з іх дапамогай перацягвалі той плаўсродак з людзьмі праз імклівую плынь. Потым пераадолелі бальшак Плешчаніцы-Бягомль , імкнучыся на сустрэчу з Чырвонай Арміяй. Пешшу дабраліся да Чашнікаў…


Чашнікі Лідзія Аляксандраўна называе невыпадкова: там да вайны старшынёй райвыканкама працаваў яе муж. І пасля вызвалення ён зноў заняў гэтую пасаду. Пачынаў будаўніцтва знакамітай Лукомльскай электрастанцыі. У Міёры быў накіраваны пракурорам, тут і закончыўся яго зямны шлях. Нашаму раённаму цэнтру Лідзія Аляксандраўна Багданава прысвяціла ўсё астатняе жыццё. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта