В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные матери

В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные материПадлічана, што ў першыя гады жыцця малыша маці не дасыпае 1,5 тысячы гадзіны. Не ў крыўду татам, але на працягу ўсёй біяграфіі чада менавіта матуля праводзіць з ім большасць часу. Абсалютна без бацькі выхоўваецца пятая частка ўсіх дзяцей. Пры гэтым дарослыя дачушкі тэлефануюць маці разы тры на тыдні, а сыны яшчэ радзей. Добра, што ёсць дата—14 кастрычніка, калі ўсё можна паправіць. 
 
У святочны дзень у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання панаваў узнёслы настрой. Сюды па запрашэнні раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" завіталі матулі: вельмі сціплыя, але з высокімі ўзнагародамі, якімі адзначаны заслугі ў працы і выхаванні дзяцей. Пакуль уладкоўваліся ва ўтульнай зале з несхаванай радасцю дзяліліся, як павіншавалі іх сыны і дочкі. Няхай візіты родных крывінак сталі рэдкімі, усё часцей званкі, тым яны каштоўней. Словам, ужо да 10 гадзін раніцы без увагі ніводная не засталася.
 
В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные материКалі ў блізкіх усё добра, і на душы лёгка. У нязмушанай, па-сямейнаму цёплай і хвалюючай  абстаноўцы наогул забываюцца ўсе справы і трывогі. "Чай, кава, цукеркі, выпечка",—прапануюць супрацоўніцы тэрытарыяльнага цэнтра і вядучыя свята Карына Арлюкевіч і Кацярына Богуш. Бадай, усе не супраць. Ласункі псуюць фігуру? Не, надта шмат энергіі, затрачанай у паўсядзённых клопатах, можна дазволіць сабе кампенсаваць яе невялікай колькасцю вугляводаў ў кампаніі прыемных, блізкіх па духу жанчын. Тым больш гасцінцы ад спонсараў такія смачныя: над выпечкай чараваў наш хлебазавод, над мяснымі вырабамі на бутэрбродах стараўся мясакамбінат. А ў той час на вялікім экране ў глыбіні залы дэманструецца фільм. Сюжэты ў кожнай з прысутных жанчын абудзілі ўспаміны мінулых гадоў. Хто б мог падумаць, што вачам адкрыецца шмат цікавага і нязведанага ў падарожжах па родным краі. Матулі не ўтойвалі захапленняў і рыхтаваліся да новых уражанняў ад запланаваных эскурсій у раённы гісторыка-этнаграфічны музей, па экалагічнай сцежцы заказніка "Ельня". А вечарам паспяшаюцца на спектакль раённых акцёраў "Эліксір кахання" па Л. Філатаву. Уваход—бясплатны, пра тое паклапаціўся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. 

В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные материЖанчынам, якім выпала шчаслівая, і ў той жа час няпростая доля—быць шмат-дзетнай, адрасавалі нямала цёплых, добрых слоў. У той час на ўзрушаных тварах то блукалі ўсмешкі, то ў вачах блішчэлі слёзы. Не стрымлівала эмоцый і старшыня раённага Савета дэпутатаў, таксама клапатлівая матуля і бабуля, Марыя Баніфатава. Былая старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" шчыра шкадавала, што на традыцыйныя сустрэчы ужо не могуць завітаць усе матулі, чые ўвага і клопат пра дзяцей, сям'ю не пакідаюць раўнадушнымі. Прысутным шчыра жадала моцнага здароўя. Шчаслівы той, хто з нараджэння ведае мацярынскую любоў, якая затым суправаджае па жыцці. Як мага даўжэй заставацца дзецьмі можна толькі тады, калі маці побач, гаварыла Марыя Мікалаеўна. Менавіта добрае самаадчуванне і бадзёрасць духу надаюць сіл клапаціцца пра сыноў, дачок і ўнукаў кожную хвіліну. 

В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные материЦяперашняя старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ларыса Малецкая жадала цеплыні ад дзіцячай любові, радасці ад дасягненняў сваіх крывінак, дабрабыту і поўнага сямейнага ачагу. Усе матулі атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі "Белая Русь" і юных умельцаў Дзісенскага філіяла "Цэнтр дзяцей і моладзі", якія ствараюць унікальныя шэдэўры пад кіраўніцтвам Вольгі Сіцько.  
За цёплыню, утульнасць традыцыйных сустрэч, магчымасць пабыць разам у свята, даведацца шмат цікавага ад імя запрошаных жанчын падзякавала Ірына Мільяновіч. У яе трое дзяцей і званне лаўрэата прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Не аспрэчвае, што быць шматдзетнай маці—вялікая адказнасць і непамернае шчасце, але і адно дзіця для жанчыны—гэта вялікая праца, якая патрабуе не меншай любові, клопату і самааддачы. 

В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные материНевыпадкова Дзень маці супадае з вялікім хрысціянскім святам Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Як у Маці Божай просім сіл, каб захінула ад усялякага зла, так і ў зямной матулі шукаем абароны. Яна заўсёды чакае, перажывае і гатова ратаваць ад любога няшчасця сваё дзіця. Вось такое яно—галоўнае жаночае прызванне. 
На ўзвышанй ноце скіраваліся ў падарожжа па намечаных маршрутах. Восеньскае сонейка не расшчодрылася на святло і цяпло, затое сагравала еднасць душ і агульнае шчасце—быць матулямі.
 
Наталія СТАНКЕВІЧ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.