Визит в родильное отделение Миорской ЦРБ
gazeta 19-10-2016, 11:44 0 ГрамадстваТрадыцыйна ў Дзень маці супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама разам з прадстаўнікамі раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" наведваюцца ў радзільнае аддзяленне Міёрскай ЦРБ з віншаваннямі і падарункамі.
Сёлета першай павіншавалі маладую маці Дзіяну Казачонак з Дзісны. 12 кастрычніка яна нарадзіла дачушку. Дзяўчынка з'явілася на свет вагой у 3400 кг і ростам 52 см.
—Імя выбіралі разам з мужам,—гаворыць шчаслівая матуля.—Назвалі Златай, бо нарадзілася ў залатую асеннюю пару. Гэта наша другое дзіця. Старэйшай дачушцы Соні тры з паловай гады.
Начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская і галоўны спецыяліст Вольга Пашкоўская ўручылі маці першы дакумент дачушкі—пасведчанне аб нараджэнні—і віншавальную паштоўку. Прадстаўнік раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Ганна Ліскова—падарунак для нованароджанай.
Далей накіраваліся ў палату да Яўгеніі Жыгалка. У калысцы спала маленькая Анечка, што нарадзілася 11 кастрычніка. Дома ў Браславе чакае маму і сястрычку старэйшы сынок Кірыл, якому хутка споўніцца два гады.
Усяго ў радзільным аддзяленні 14 кастрычніка знаходзілася 8 жанчын. Усіх павіншавалі са святам, пажадалі здароўя ім і дзеткам.
Старшая акушэрка Жанна Сцефановіч заўважыла, што першая палова кастрычніка не вельмі багатая на немаўлят, толькі трое дзетак нарадзілася. Затое напрыканцы месяца ў медперсаналу чакаюцца напружаныя дні. У верасні ў сценах радзільнага аддзялення з'явілася на свет 12 немаўлят.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.