Тревожный февраль

Трывожным аказаўся пачатак новага месяца для работнікаў службы па надзвычайных сітуацыях. Так, у 17.10 першага суботняга лютаўскага дня паступіў званок з вёскі Новае Сяло Павяцкага сельсавета. Там загарэлася надворная гаспадарчая пабудова, пакуль на пажар даехалі нашы машыны, агонь нанёс значную шкоду. Дарэчы, у яго ўтаймаванні прымалі ўдзел разлікі выратавальнікаў не толькі з Міёр, але і з Павяцця, нават Друі.

 

Толькі не паспелі яны справіцца з гэтым загараннем, як  у 19.34 паступіла паведамленне аб надзвычайным здарэнні на вуліцы Крылова ў райцэнтры. Давялося адзін разлік тэрмінова адпраўляць туды з Новага Сяла. У падтрымку яму неадкладна накіраваліся баявыя разлікі з Чэрасаў і Новага Пагоста. Але полымя разбушавалася так, што поўнасцю знішчыла дом, на папялішчы выратавальнікі выявілі абгарэлы труп чалавека. Таму высвятленнем прычын няшчаснага здарэння цяпер займаюцца работнікі Следчага камітэта.

 

Між тым трывожная ноч асвятлілася зарывам у вёсцы Басянкі-3 Язненскага сельсавета. Там у 2.30 гаспадыня ўстрывожылася з'яўленнем у памяшканні дыму, а разам з ім і полымя. Жанчына і яе госці паспелі пакінуць памяшканне, а вось будынак і мэбля пацярпелі.

Спецыялісты высвятляюць прычыны, якія прывялі да ўсіх гэтых загаранняў. А вось чаму выехалі пажарныя машыны Язненскага пажарна-выратавальнага паста  ў 15.40 нядзельнага дня 2 лютага стала вядома адразу — загарэлася сажа ў коміне аднаго з вясковых дамоў.

 

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях яшчэ раз напамінае ўсяму насельніцтву раёна аб асцярожным карыстанні ацяпляльнымі прыборамі ў халоднае надвор'е, асаблівай увагі патрабуе адкрытае полымя.

 

Алег БУРАК, старшы інспектар нагляду

і прафілактыкі раённага аддзела МНС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.