Зноў пажары

Паведамленне аб пажары паступіла ў першы дзень новага года з Дзісны. Гарэў дом. Утаймаваць агонь удалося хутка. Аднак жыллю нанесены немалы ўрон, істотна пашкоджана столь. Загаранне ўзнікла ад парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
5 студзеня здарыліся ажно два пажары. Спачатку загарэлася надворная пабудова ў Міёрах, агонь знішчыў яе дах, пашкодзіў сцены. Часткова згарэў склад з дрывамі. Прычынай няшчасця стаў высыпаны попел, у якім знаходзілася непатушанае вуголле.

Наступны пажар — у вёсцы Язна. І ўзнік ён з-за таго, што сын домаўладальніка заснуў з цыгарэтай. Пачуўшы гук апавяшчальніка ён паспеў выбегчы. Агонь поўнасцю знішчыў дом і маёмасць у ім.
7 студзеня — чарговая бяда. Загарэлася дача ў вёсцы Дворышча Туркоўскага сельсавета. Полымя знішчыла дах і перакрыцце. Перад гэтым гаспадары выцеплілі пабудову і паехалі. Неасцярожнасць і з’явілася прычынай пажару.

2 студзеня ў адміністрацыйным будынку СВК ”Чэрасы” прагрымеў выбух, узарваўся ацяпляльны кацёл. У выніку пашкоджаны сцяна, перакрыцце, поўнасцю знішчана ацяпляльнае абсталяванне. Прычынай выбуху паслужылі недастатковая цыркуляцыя вады, няспраўнасць аўтаматычнай сістэмы пры аварыйным рэжыме работы катла.

П.БУРАК,
інспектар дзяржпажнагляду.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.