Чадны газ – смяротная небяспека, якая хаваецца ў паўсядзённасці. Каб папярэдзіць трагедыю, важна памятаць і выконваць Правілы карыстання газам у быце.
ЗАБАРОНЕНА:
v выкарыстоўваць для абагрэву памяшканняў газавыкарыстальнае абсталяванне, прызначанае для прыгатавання ежы;
v эксплуатаваць газавыкарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі.
Самая страшная ўласцівасць чаднага газу – адсутнасць паху, а значыць, яго пары ў паветры немагчыма выявіць без спецыяльнага абсталявання. З’явіцца ён можа ў любым месцы.
Своечасова выявіць небяспечную для здароўя канцэнтрацыю і папярэ- дзіць пра небяспеку дапамогуць сігналізатары чаднага газу.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Міёрскі раён газазабеспячэння па адрасе г. Міёры, вул. Кірава, 3а або на нумары 4 10 04, 4 12 90, 4 21 43.