Штогод у краіне здараюцца надзвычайныя выпадкі, калі спажыўцы і карыстальнікі самавольна адключаюць і падключаюць балоны, газавыкарыстальнае абсталяванне.
Нагадваем правілы: карыстальнікам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах можа быць уласнік або наймальнік жылога памяшкання, які заключыў з газазабяспечвальнай арганізацыяй дагавор куплі-продажу вуглевадароднага газу, тэхнічнага абслугоўвання індывідуальнай балоннай устаноўкі і газавыкарыстальнага абсталявання, прайшоў інструктаж па Правілах карыстання газам у быце;
газавыя 50-літровыя балоны належаць выкарыстанню толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі; пры замене газавых балонаў вядзецца строгі ўлік: нумар балона павінен адпавядаць нумару, указанаму ў ведамасці на дастаўку, да таго ж яго апламбіруюць.
ЗАБАРОНЕНА: зліваць звадкаваны вуглевадародны газ з балона і награваць яго; эксплуатаваць балон з уцечкамі газу, механічнымі пашкоджаннямі і гумоватканіннымі рукавамі з трэшчынамі;
перадаваць балон іншым асобам; замяняць балоны без пасведчання на права самастойнай замены; выкарыстоўваць газ у балонах для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы; захоўваць непадключаныя балоны.
Невыкарыстоўваемыя 50-літровыя балоны можна здаць за аплату ў Міёрскі раён газазабеспячэння. Звяртайцеся па пытаннях мантажу, рэгістрацыі ўстановак на нумар 4 12 90.
Фота для ілюстрацыі. Канстанцін МАТЭЛЕНАК, начальнік Міёрскага РГЗ.