Коварный угарный газ

 У выніку згарання паліва, у складзе якога ёсць вуглярод, утвараецца чадны газ. Ён ядавіты, не мае паху і колеру. Таму важна выконваць правілы эксплуатацыі бытавых газавых прыбораў.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
карыстацца няспраўнымі газавымі прыборамі і абсталяваннем, а таксама з адключанай ці заблакіраванай аўтаматыкай бяспекі;
дапускаць да газавых воданагравальнікаў дзяцей да 14 гадоў, асоб у стане алкагольнага ап’янення і тых, хто не прайшоў інструктаж газазабяспечвальнай арганізацыі, не ведае правіл карыстання;
выкарыстоўваць газавыя пліты для абагрэву памяшканняў;


самавольна падключаць і адключаць газавыкарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, перападключаць на гумоватканінны рукаў, разбіраць і рамантаваць, умешвацца ў работу лічыльнікаў;
эксплуатаваць абсталяванне пры няспраўных дымавых і вентыляцыйных каналах ці пры адсутнасці цягі ў іх;
эксплуатаваць газавыя воданагравальнікі, калонкі і ацяпляльныя катлы, калі няма актаў праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў.


ПРАВІЛЫ
Памяшканні, дзе ўстаноўлена газавае абсталяванне, павінны пастаянна праветрывацца, а рашоткі вентыляцыйных каналаў быць адкрытымі. Вентканалы патрэбны спраўныя.
Эксплуатаваць газавыя воданагравальнікі дазволена пры прытоку свежага паветра праз адкрытую фортку і падрэз у ніжняй частцы дзвярэй (для спальвання 1 кубаметра газу неабходна каля 9 м3 паветра), наяўнасці цягі ў дымавым і вентыляцыйным каналах.
Перад распальваннем газавага воданагравальніка абавязкова трэба праверыць цягу ў дымавым і вентканалах.


Неабходна своечасова праводзіць спецыялізаваную праверку тэхнічнага стану каналаў.
Зімой не радзей за адзін раз у месяц, а таксама ў перыяд рэзкага паніжэння тэмпературы паветра аглядаць агалоўкі дымавых каналаў, каб папярэдзіць іх абмярзанне і закаркоўванне.
Газавыкарыстальнае абсталяванне трэба ўтрымліваць у чысціні і спраўным стане, своечасова праводзіць яго прафілактычнае тэхабслугоўванне.

Фота для ілюстрацыі.
Генадзь МАРУДАЎ,
старшы дзяржаўны інспектар
Віцебскага абласнога ўпраўлення.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.