Авторизация
 

Каб блакітнае паліва НЕ абпаліла

 Праветрывайце памяшканне, дзе ўстаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне. Перш чым яго ўключыць, упэўніцеся, што ўсе краны зачынены. Пастаянна адчыненымі павінны быць рашоткі вентыляцыйных каналаў. У кватэрах падчас работы газавыкарыстальнага абсталявання забяспечце вентыляцыю і прыток свежага паветра. Выконвайце патрабаванні, пазначаныя ў пашпартах (інструкцыях) заводаў-вытворцаў.

Падчас экслупатацыі газавых пліт неабходна:
- пастаянна сачыць за плітой. У каструлях закіпела — зменьшыце полымя;
- правяраць праз акно на дзверках гарэлкі ў духавой шафе. Калі полымя патухла, зачыніце кран гарэлкі духавой шафы, праветрыце яе, зноў запаліце;
- перыядычна прамываць мыючымі сродкамі гарэлкі газавай пліты, іх каўпачкі, рашоткі, падгарэлачныя лісты і іншыя часткі пліты.


Калі ў памяшканні з'явіўся пах газу, трэба адразу:
- перакрыць краны;
- адчыніць вокны;
- паведаміць у аварыйную газавую службу па нумары 104;
- выдаліць з памяшкання людзей і хатніх жывёл.
Нельга запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць асвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванкамі.


ЗАБАРОНЕНА:
- карыстацца газавымі плітамі дзецям да 12 год, іншым газавыкарыстальным абсталяваннем — дзецям да 14 год; асобам у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення; тым, хто не прайшоў інструктаж і не ведае правілы бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
- карыстацца няспраўным абсталяваннем і пры выяўленні паху газу,
- пакідаць адчыненымі вентылі балонаў (калі балон устаноўлены ў памяшканні), краны перад газавыкарыстальным абсталяваннем і на ім пасля эксплуатацыі;
- пакідаць без нагляду газавыкарыстальнае абсталяванне падчас яго работы (акрамя таго, якое разлічана на бесперапынную работу і абсталявана адпаведнай аўтаматыкай бяспекі);
- выкарыстоўваць газавыкарыстальнае абсталяванне, прызначае для прыгатавання ежы, у якасці абагрэву памяшканняў;
- самавольна падключаць і адключаць газавыкарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, перападключаць на гуматканінны рукаў, разбіраць і рамантаваць, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу;
- нагружаць і выкарыстоўваць у якасці апор газаправоды, прывязваць да іх вяроўкі;
- сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;v спаць у памяшканнях, дзе ўстаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне;
- прымяняць агонь, каб выявіць уцечку газу;
- далучаць да газавыкарыстальнага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;
- зрываць пломбы, устаноўленыя газазабяспечвальнымі арганізацыямі на прыборах уліку расходу газу, адключальных прыстасаваннях, газавыкарыстальным абсталяванні і самавольна падключаць яго пасля адключэння газазабяпечвальнымі арганізацыямі.

Фота для ілюстрацыі.
Алег ГРЭЦКІ,
начальнік Міёрскага РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта