Главное — человеку помочь

Главное — человеку помочь — На 50% здароўе чалавека залежыць ад яго самога, — упэўнена фельчар Чапукоўскага ФАПа Валянціна Пятроўна Пяткевіч.—Не буду арыгінальнай, калі скажу, што крыніца добрага самаадчування — правільнае харчаванне, адсутнасць шкодных звычак і ўмераныя фізічныя нагрузкі. Важны і пазітыўны настрой. Калі злуешся, зайздросціш ці жадаеш камусьці дрэннага, у першую чаргу шкодзіш сабе. 

 

 

ас ідзе, а простыя сакрэты здароўя не змяняюцца. Праўда, экалагічныя праблемы і тэхнічны прагрэс дадаюць запісаў у медыцынскіх картках. Як адзначае фельчар, более анкалагічных захворванняў, у тым ліку рака скуры. Калі напрыканцы 70-х на ўчастку было толькі два хворыя на анкалогію, то цяпер іх 11.
Распаўсюджваюцца артэрыяльная гіпертэнзія і ішэмічная хвароба сэрца. З 377 дарослых праблемы з ціскам маюць 90. Экраны тэлевізараў і маніторы камп'ютараў пагаршаюць зрок у дзяцей, якіх пад апекай Валянціны Пятроўны—81. У тым ліку 6 дзетак ва ўзросце да года. 
—Калі прыехала сюды працаваць, на ўчастку было 24 немаўляці да годзіка,—успамінае фельчар.—Ва ўсе наступныя гады такая колькасць не паўтарылася.
У Чапукі выпускніца Віцебскага медвучылішча трапіла па размеркаванні ў 1978 годзе. Гэта не было "ссылкай". Яна марыла пра медыцыну і правінцыю. Сельскі побыт ведала добра, бо вырасла ў вёсцы Запалоўе на Глыбоччыне. Праз год у маладога фельчара з'явілася ўласная сям'я. 
З мужам Мікалаем Вячаслававічам, працаўніком ААТ "Любінова",  выгадавалі дачку і сына. Ганна атрымала спецыяльнасць эколага, жыве ў Лепельскім раёне, даглядае сыночка. Яўген застаўся на малой радзіме, працуе акампаніятарам ў Наўгародскім СДК. Таксама падарыў бацькам унучка.
Валянціна Пятроўна—часты госць у мясцовай школе. Расказвае дзецям пра важнасць рэжыму дня, правільнае харчаванне, загартоўванне, уплыў на арганізм шкодных звычак. Сярод вучняў ёсць сыны і дачушкі тых хлопцаў і дзяўчат, якія, здаецца, зусім нядаўна самі былі школьнікамі і прыбягалі на ФАП памерыць тэмпературу ці суцішыць боль ва ўдараным калене. 
На вачах фельчара раслі дзеці, развівалася вёска, змяняліся яе ваколіцы. Калі раней спяшалася да хворых па бездарожжы ў гумовых ботах, то цяпер—па чыстым асфальце. Асабліва змяніўся знешні выгляд Чапукоў, калі населены пункт атрымаў статус аграгарадка. У 2007 годзе пераехаў на новы адрас ФАП і ў якасці падарунка на наваселле атрымаў сучаснае абсталяванне. З дапамогай спецыяльных прыбораў праграваецца хворым грудная глетка, грэюцца і дэзынфіцыруюцца горла, нос ці вушы, лечуцца бранхіт і суставы. 
Штотыднёва па аўторках на ФАП прыязджаюць урач Новапагосцкай амбулаторыі разам з лабарантам, акушэркай і стаматолагам. Падлячыць зубы заўсёды шмат жадаючых. Для гэтага ёсць асобны кабінет і належнае абсталяванне.
Забяспечана ўстанова неабходнымі медыкаментамі. Часцей набываюць сродкі ад павышанага ціску і праблем з суставамі. У сезон прастуд узрастае попыт на антыбіётыкі і парашкі.
Штодзень Валянціна Пятроўна прымае мінімум 3-4 чалавек і да 1-2 наведваецца па выкліку. У большасці за дапамогай звяртаюцца людзі сталага ўзросту. Акрамя аграгарадка абслугоўвае яшчэ 17 вёсак. Летам дабіраецца на веласіпедзе, у халодную пару—пешшу.
—Кіламетры не палохаюць,—гаворыць фельчар. —Галоўнае, чалавеку дапамагчы. 
За 37 год добра вывучыла сваіх падапечных. Нават сумавала па іх, калі пэўны час  з-за хваробы не выходзіла на працу. 
Клапоціцца як пра фізічнае здароўе пацыентаў, так і пра іх псіхалагічны настрой. У кабінеце радуюць насычанай зелянінай пакаёвыя расліны. Нельга не ўсміхнуцца і не падзівіцца на мноства яркіх кветак на вялікіх дагледжаных клумбах ля ФАПа. Валянціна Пятроўна прызнаецца, што тут іх куды больш, чым дома, бо там іншых спраў хапае: занятая гаспадаркай і агародам. У якасці адпачынку—красворды і перыёдыка, у тым ліку і медыцынская.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Час ідзе, а простыя сакрэты здароўя не змяняюцца. Праўда, экалагічныя праблемы і тэхнічны прагрэс дадаюць запісаў у медыцынскіх картках. Як адзначае фельчар, более анкалагічных захворванняў, у тым ліку рака скуры. Калі напрыканцы 70-х на ўчастку было толькі два хворыя на анкалогію, то цяпер іх 11.Распаўсюджваюцца артэрыяльная гіпертэнзія і ішэмічная хвароба сэрца. З 377 дарослых праблемы з ціскам маюць 90. Экраны тэлевізараў і маніторы камп'ютараў пагаршаюць зрок у дзяцей, якіх пад апекай Валянціны Пятроўны—81. У тым ліку 6 дзетак ва ўзросце да года. —Калі прыехала сюды працаваць, на ўчастку было 24 немаўляці да годзіка,—успамінае фельчар.

 

Главное — человеку помочь —Ва ўсе наступныя гады такая колькасць не паўтарылася.У Чапукі выпускніца Віцебскага медвучылішча трапіла па размеркаванні ў 1978 годзе. Гэта не было "ссылкай". Яна марыла пра медыцыну і правінцыю. Сельскі побыт ведала добра, бо вырасла ў вёсцы Запалоўе на Глыбоччыне. Праз год у маладога фельчара з'явілася ўласная сям'я. З мужам Мікалаем Вячаслававічам, працаўніком ААТ "Любінова",  выгадавалі дачку і сына. Ганна атрымала спецыяльнасць эколага, жыве ў Лепельскім раёне, даглядае сыночка. Яўген застаўся на малой радзіме, працуе акампаніятарам ў Наўгародскім СДК. Таксама падарыў бацькам унучка.Валянціна Пятроўна—часты госць у мясцовай школе. Расказвае дзецям пра важнасць рэжыму дня, правільнае харчаванне, загартоўванне, уплыў на арганізм шкодных звычак. Сярод вучняў ёсць сыны і дачушкі тых хлопцаў і дзяўчат, якія, здаецца, зусім нядаўна самі былі школьнікамі і прыбягалі на ФАП памерыць тэмпературу ці суцішыць боль ва ўдараным калене. 

 

На вачах фельчара раслі дзеці, развівалася вёска, змяняліся яе ваколіцы. Калі раней спяшалася да хворых па бездарожжы ў гумовых ботах, то цяпер—па чыстым асфальце. Асабліва змяніўся знешні выгляд Чапукоў, калі населены пункт атрымаў статус аграгарадка. У 2007 годзе пераехаў на новы адрас ФАП і ў якасці падарунка на наваселле атрымаў сучаснае абсталяванне. З дапамогай спецыяльных прыбораў праграваецца хворым грудная глетка, грэюцца і дэзынфіцыруюцца горла, нос ці вушы, лечуцца бранхіт і суставы. Штотыднёва па аўторках на ФАП прыязджаюць урач Новапагосцкай амбулаторыі разам з лабарантам, акушэркай і стаматолагам. Падлячыць зубы заўсёды шмат жадаючых. Для гэтага ёсць асобны кабінет і належнае абсталяванне.

 

Главное — человеку помочь Забяспечана ўстанова неабходнымі медыкаментамі. Часцей набываюць сродкі ад павышанага ціску і праблем з суставамі. У сезон прастуд узрастае попыт на антыбіётыкі і парашкі.Штодзень Валянціна Пятроўна прымае мінімум 3-4 чалавек і да 1-2 наведваецца па выкліку. У большасці за дапамогай звяртаюцца людзі сталага ўзросту. Акрамя аграгарадка абслугоўвае яшчэ 17 вёсак. Летам дабіраецца на веласіпедзе, у халодную пару—пешшу.

 

—Кіламетры не палохаюць,—гаворыць фельчар. —Галоўнае, чалавеку дапамагчы. За 37 год добра вывучыла сваіх падапечных. Нават сумавала па іх, калі пэўны час  з-за хваробы не выходзіла на працу. Клапоціцца як пра фізічнае здароўе пацыентаў, так і пра іх псіхалагічны настрой. У кабінеце радуюць насычанай зелянінай пакаёвыя расліны. Нельга не ўсміхнуцца і не падзівіцца на мноства яркіх кветак на вялікіх дагледжаных клумбах ля ФАПа. Валянціна Пятроўна прызнаецца, што тут іх куды больш, чым дома, бо там іншых спраў хапае: занятая гаспадаркай і агародам. У якасці адпачынку—красворды і перыёдыка, у тым ліку і медыцынская.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.