Заряжают на добрые дела односельчан и соседей семья Почепков из Узмен

К Валерию Евгеньевичу и Светлане Герасимовне из агрогородка Узмены приехали неделю назад. Оба были приятно потрясены после просмотра трансляции церемонии инаугурации Президента Республики Беларусь и охотно делились своими мнениями. Семья Почепков выделяется активной гражданской позицией и своим примером присоединяет соседей и односельчан всегда быть в первых рядах.

Да Валерыя Яўгенавіча і Святланы Герасімаўны з аграгарадка Узмёны завіталі тыдзень таму. Абодва былі прыемна ўзрушаныя пасля прагляду трансляцыі цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ахвотна дзяліліся сваімі меркаваннямі. Сям’я Пачопкаў вылучаецца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і сваім прыкладам далучае суседзяў і аднавяскоўцаў заўсёды быць у першых радах.

– Мы перад тэлеэкранам хвалюемся, а Аляксандр Рыгоравіч, напэўна, яшчэ больш перажывае. Калі ён клятву даваў, аж «мурашкі» па целе пабеглі. Ён за цэлую дзяржаву адказвае, за наш народ, каб у Беларусі былі мір і спакой, – аналізуе інаўгурацыю Святлана Герасімаўна, а Валерый Яўгенавіч падхоплівае: – Калі ён толькі стаў на пост, я ўжо ўбачыў, што краіна наша павінна расці і квітнець, бо першае, што зрабіў – не даў яе «расцягнуць».

Знаёмства з навінамі краіны, вобласці і раёна – звычайная справа для людзей на заслужаным адпачынку. Муж аддае перавагу прагляду тэлеперадач, жонка знаходзіць інфармацыю ў газетах і ў інтэрнэце. Пастаянны падпісчык і прыхільніца раёнкі. 

Святлана Герасімаўна працавала галоўным эканамістам у ААТ «Узмёнскі край», потым сакратаром партыйнага камітэта, а затым намеснікам старшыні. Пасля выхаду на пенсію ўзначаліла ветэранскую пярвічку гаспадаркі.

– Усё жыццё з людзьмі працавала, ведаю іх клопаты і праблемы, дапамагаю ў іх вырашэнні, – запэўнівае жанчына. – Мы заўсёды разам – дні нараджэння святкуем, Дзень пажылога чалавека, ездзім на экскурсіі ў Полацк і Міёры. Добра жывём, па-сучаснаму.

Святлана Пачопка – першая памочніца старшыні сельвыканкама, дырэктара ААТ «Узмёнскі край» і старэйшыны аграгарадка. Лоўка спраўляецца з пытаннямі добраўпарадкавання, арганізуе ветэранаў на добрыя справы. Цікава і з карысцю бавяць час у клубе «Ладушкі»: ладзяць святы, абмяркоўваюць актуальныя пытанні, дзеляцца сакрэтамі дамаводства. Святлана Герасімаўна майстар у кулінарыі і вырошчванні кветак, а ў вольны час чытае мастацкую літаратуру і разгадвае красворды. Кажа, часам вяскоўцы не разумеюць яе актыўнасці: навошта ва ўзросце за семдзясят гадоў рабіць навагоднюю ілюмінацыю? Жанчына парыруе – хочацца свята для сябе і для людзей. Цёплай парой на кветніках разліваецца мора кветак: цюльпаны, лілеі, півоні, аксаміткі і любімыя петуніі.

– Побач рэспубліканская траса – воляй-няволяй трэба прытрымлівацца парадку. Усё як на далоні, – жартуе актывістка, бо па ўсім бачна, што гэтыя клопаты для яе ў радасць.

Па меры магчымасці дапамагае муж. Калісьці сям’я трымала вялікую гаспадарку – кароў, свіней і птушак. Цяпер толькі куры. Валерый Яўгенавіч у выніку доўгай хваробы застаўся без нагі, аднак не страціў аптымізму і веры ў людзей. Па-ранейшаму пры падтрымцы сына даглядаюць два з паловай гектары агароду, які калісьці абаралі па просьбе кіраўніка гаспадаркі – не прападаць жа зямлі!

У арсенале гаспадара, дарэчы, былога агранома, трактар і ўсе прычапныя да яго, а нядаўна набыў мотаблок. Кажа, на машыне ездзіць цяжка, а з ім спраўляецца. Імкнецца прывыкнуць да новага пратэзу, бо не можа сядзець без справы. Восенню сам займаўся рамонтам машыны. Змайстраваў альтанку, дзе любяць бавіць час вечарамі.

Святлана Герасімаўна заўважае, што ў іх добрыя суседзі, усе як адзін клапоцяцца пра чысціню і прыгажосць сваіх домаўладанняў. Абыякавых няма. Найлепшых гаспадароў адзначаць на свяце вёскі.

Перажывае актывістка і за знешні выгляд месцаў агульнага карыстання. Цяпер пустуе будынак бухгалтэрыі сельгаспрадпрыемства, хто будзе прыбіраць тэрыторыю? Дапамагае збіраць ахвяраванні на рамонт царквы, у планах зрабіць агароджу, а з абодвух бакоў моста, што злучае Узмёны з Верхнядзвінскам, паставіць лавачкі.

– Так што рухаемся, не сядзім! – адзначае суразмоўніца. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва сям'і ПАЧОПКА.

0 комментариев

Добавить комментарий