Семья Ильи и Инны Мороз не готовы сменить дом в Повятье на квартиру в городе
gazeta 29-08-2024, 13:30 856 Вясковае жыццёВ семье Ильии Инны Морозценятвзаимопониманиеи время, проведенное вместе, отдают предпочтение активному отдыху, который расширяет кругозор и дарит радостные встречи с родными и друзьями.Домв Повятье не готовы сменитьна квартирув городе.И родителям, и детямпо душедеревенскиеуют и простор.
У сям’і Ільі і Іны Мароз цэняць узаемаразуменне і час, праведзены разам, аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку, які пашырае кругагляд і дорыць радасныя сустрэчы з роднымі і сябрамі. Дом у Павяцці не гатовы змяніць на кватэру ў горадзе. І бацькам, і дзецям па душы вясковыя ўтульнасць і прастор.
Сустрэцца з Інай Мароз дамовіліся ў мясцовай школе, па месцы яе працы. Тут вучацца дачушкі. Насця пойдзе ў шосты клас, Сафія – у трэці. Абедзве адпачывалі ў летнім аздараўленчым прышкольным лагеры.
– А мы без таты фатаграфавацца будзем? – спыталі дзяўчынкі ў мамы, перад тым як пазіраваць фотакарэспандэнту.
Далучыцца да інтэрв’ю і фотасесіі ў галавы сям’і Ільі магчымасці не было. Механізатар філіяла «Павяцце» падчас уборачнай заняты на камбайне. У сонечны дзень кожная хвіліна ў полі каштоўная. Нават родныя ў гэты перыяд бачацца з ім няшмат: рана ідзе на працу, позна вяртаецца дадому.
У сям’і любяць бавіць ра-зам вольны час. Цёплай парой практыкуюць вандроўкі на машыне. Часцей за ўсё быва- юць у Наваполацку, дзе жывуць сябры. Сёлета наведалі «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім. На выпадак сумнага надвор’я ў запасе цікавыя настольныя гульні. У доўгія зімовыя вечары або гуляюць у снежкі ці лепяць снегавікоў у двары, або скіроўваюцца на чай да родных у Міёры.
– Мы пастаянна ў руху. Дома не сядзім, – усміхаецца Іна.
Яркай падзеяй гэтага лета для сям’і Мароз стаў удзел у абласным этапе конкурсу «Уладар сяла».
– Палічылі за гонар прадстаўляць Міёршчыну. І разам з тым мэту перамагчы перад сабой не ставілі. Для нас гэта цікавы вопыт, магчымасць атрымаць новыя ўражанні, – заўважае маладая гаспадыня. – Мерапрыемства спадабалася і запомнілася. Мужчыны спаборнічалі ў касьбе, дарэчы, Ілья стаў трэцім. Жанчыны плялі вянкі, мне даўно не даводзілася гэтым займацца. Весела пячы дранікі на калодзе. Вялікі дзякуй рэжысёру Міёрскага ЦКіНТ Святлане Рачыцкай за дапамогу ў падрыхтоўцы тэатралізаванай пастаноўкі і кіраўніку дзіцячага ансамбля лыжкароў Павяцкага СДК Дар’і Мілашэвіч, у якой займаюцца абедзве нашы дачушкі. Удзел у конкурсе для нас свайго роду тэст на трываласць сям’і. Сталі яшчэ больш дружнымі.
Ілья і Іна сустрэліся трынаццаць гадоў таму на дыскатэцы. На той час Ілья працаваў у будаўнічай арганізацыі, Іна толькі скончыла сярэднюю школу і паступала ў каледж вучыцца на повара-кандытара. Выпадковае знаёмства стала пачаткам рамантычных сустрэч, праз два гады стварылі сям’ю. Спачатку жылі ў Міёрах, адкуль родам Ілья, у хуткім часе пераехалі ў Павяцце, на малую радзіму Іны. Мясцовая гаспадарка прадаставіла маладой сям’і жыллё.
– Вёска для нас больш прывабная. Ілья з дзяцінства з сельскай працай знаёмы, бо ўсе канікулы ў дзядулі з бабуляй праводзіў. Мне блізкая работа на зямлі. З задавальненнем даглядаю кветнікі і агарод, – расказвае Іна. – Падабаецца жыць у доме. На ўласным вопыце пераканаліся, што кватэра не наш варыянт. Для мужа важна мець гараж. Любіць право- дзіць там час, рамантуючы тэхніку.
Свае захапленні ў дачушак. Насця спявае на школьнай і на сцэне мясцовага СДК, любіць танцаваць і маляваць. Соню таксама вабіць творчасць, стараецца ў вучобе. Абедзве клапоцяцца пра хатніх гадаванцаў – сабаку лабрадора і брытанскага ката.
Сярод сямейных каштоўнасцей на першае месца Ілья і Іна ставяць узаемаразуменне. Гэты складнік, на іх думку, дапамагае памнажаць любоў, робіць прыемнымі клопаты, захоўвае гармонію.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і із архіва сям'і МАРОЗ.