Гулялі ў снежкі, каталіся на санках, частаваліся блінамі на свяце «Шырокая Масленіца» ў Павяцці. Шумныя і вясёлыя забавы разгарнуліся 7 сакавіка на пляцоўцы ля мясцовага Дома культуры.
Распачалі свята бадзёрыя і вясёлыя скамарохі. Добры настрой дарылі сяльчанам удзельнікі мастацкай самадзейнасці СДК. Госці частаваліся юшкай, блінамі, пірагамі з духмяным чаем.
Захапіў дзяцей і дарослых традыцыйны конкурс – пацяг. Каманды фарміраваліся хутка, удзельнікі хапаліся адзін за аднаго і перацягвалі кожны ў свой бок. Самае галоўнае і чаканае спаборніцтва – «узяцце слупа», за што чакалі прызы. Каб увесь год быў шчаслівым і багатым, спалілі пудзіла.
Галіна БЛАЖЭВІЧ, мастацкі кіраўнік Павяцкага СДК.
Фотаматэрыял прадастаўлены Павяцкім СДК.