В Миорском районном Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

В Миорском районном Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитацииКрок за крокам, пераадольваючы стэрэатыпныя погляды на дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі ствараюць умовы для паўнацэннага выхавання сваіх падапечных.
 
Штогод напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў ладзяцца мерапрыемствы. Добрая традыцыя—Дзень адчыненых дзвярэй. Сёлета пройдзе 2 снежня.
 
—Для дзяцей гэта яшчэ адна нагода сабрацца разам, сустрэцца з аднагодкамі, пагуляць. Для дарослых—акцыя, якая дапамагае ўбачыць праблемы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў, спрыяе ўзаемадзеянню з асаблівым дзіцём,—заўважае намеснік дырэктара Жанна Кураш.

Раскажыце пра сёлетнія мерапрыемствы з нагоды дня інвалідаў.
—Праграма дастаткова абшырная. Ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць класныя гадзіны "Што значыць быць міласэрным?". Ідзе акцыя па зборы дзіцячай літаратуры "Падары дзіцяці кнігу". Спецыялісты Цэнтра аформілі інфармацыйныя стэнды аб праблемах дзяцей-інвалідаў. У дзіцячым садку №3 з 2 снежня будзе дзейнічаць выстава творчых работ нашых выхаванцаў "Шмат розных ёсць у нас ідэй". Кожны можа наведаць выставу і набыць выраб, які спадабаецца.

В Миорском районном Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитацииЯк пройдзе дзень адчыненых дзвярэй?
—Да нас можа завітаць любы жадаючы. Пазнаёміцца з калектывам і выхаванцамі. Пахвалімся новымі гульнёвымі дапаможнікамі і спартыўным інвентаром: сэнсарны мальберт, мяккі ляжак, бегавая дарожка і інш. Набылі іх на сродкі з мінулагодняга дабрачыннага канцэрта, прысвечанага 15-годдзю Цэнтра. Сёлета падрыхтавалі прадстаўленне "У гасцях у казкі", у якім змогуць прыняць актыўны ўдзел і дзеці, і дарослыя. Таксама гэты дзень—цудоўная магчымасць сказаць шчыры дзякуй людзям, што не застаюцца раўнадушнымі да нашых выхаванцаў.

Добрых сяброў у Цэнтра нямала?
—Так. Словы вялікай удзячнасці адрасуем пастарам евангелісцкіх цэркваў Валянціну Гочу і Дзмітрыю Шавякову, благачыннаму Міёрскай акругі Віктару Вабішчэвічу, ксяндзу Крыштафу Міянкіна, намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі Юрыю Мяцеліцу, дырэктару прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" па Міёрскім раёне Ірыне Крук і ўсяму калектыву, індывідуальным прадпрымальнікам Таццяне Арловай (магазін "Ваш дом"), Аляксандру Шокелю (магазін "Сантэхніка"), Івану Булгаку (магазін "Бярозка"), Ларысе Кузьміной. Дзякуючы іх дапамозе замянілі агароджу гульнёвай пляцоўкі, набылі камфортную мэблю, цацкі і гульнёвыя дапаможнікі, удасканалілі развівальнае асяроддзе.
 
Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі чакае гасцей 2 снежня ў 10.00. Дзень адчыненых дзвярэй—падстава яшчэ раз нагадаць, што ёсць дзеці, якім патрэбна не толькі спачуванне. Перш за ўсё—дапамога, увага, права на годнае жыццё. Калі кожны хоць аднойчы працягне руку дапамогі дзецям-інвалідам, падорыць ім так неабходныя радасць і падтрымку.
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.




0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.