Авторизация
 

У Міёрскім Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі

+
В Миорском Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации"Перарасце…",—так звычайна лічаць бацькі, чые дзеткі-дашкольнікі маюць парушэнні маўлення ці адрозніваюцца паводзінамі ад аднагодкаў. 
 
Між тым менавіта ў раннім узросце хлопчыкам і дзяўчынкам з пэўнымі парушэннямі псіхафізічнага развіцця патрэбна дапамога спецыяліста. Так, маўленчае развіццё ў першыя гады ўплывае на ўсё наступнае жыццё. "Неабходна актывізаваць работу па своечасовым выяўленні такіх дзяцей і аказаць ім спецыяльную дапамогу, каб папярэдзіць другасныя парушэнні ў развіцці",—упэўнены ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Якім чынам павінна весціся гэтая работа і наколькі неабходныя паслугі настаўніка-дэфектолага дашкольнікам Міёршчыны? Пра гэта ў размове з дырэктарам ЦКРНіР Святланай Бакевіч.
 
— З кожным годам расце колькасць дзяцей дашкольнага ўзросту, якім патрэбна дапамога настаўніка-дэфектолага. Гэтую дынаміку адлюстроўваюць і паказчыкі нашага раёна,—заўважае Святлана Віктараўна.—Найбольшы працэнт ад агульнай колькасці складаюць дзеці з рознымі парушэннямі маўлення. Аднак з году ў год адна з асноўных праблем—недастатковае выяўленне  дашкольнікаў ад 3 да 6 год. На жаль, дзеці, якія наведваюць установы адукацыі і знаходзяцца ў групе рызыкі, часта трапляюць да дэфектолага толькі ў 5-6 год. 

—Чаму так адбываецца?
—Бацькі дашкольнікаў малодшага ўзросту не заўсёды правільна зарыентаваны, а выхавальнікі не кожны раз ініцыіруюць спецыяльнае педагагічнае ўмяшальніцтва. Гэтыя фактары адмоўна ўплываюць на своечасовасць і якасць дэфекталагічнай дапамогі. Калі яна ажыццяўляецца са спазненнем, упускаецца найбольш спрыяльны перыяд для карэкцыйнага ўздзеяння. Своечасовае выяўленне дзяцей з парушэннямі псіхафізічнага развіцця магчыма толькі пры ўдзеле бацькоў і выхавальнікаў. Запыты на абследаванне і аказанне спецыяльнай дапамогі нярэдка паступаюць са спазненнем. Часам дарослыя лічаць неадэкватныя паводзіны дзіцяці, парушэнне маўлення і іншых псіхічных працэсаў у 3-4 гады дапушчальнымі. Сітуацыя змяняецца, калі малы ідзе ў школу. Аднак да гэтай пары асаблівасці ў развіцці становяцца больш стойкімі і ліквідаваць іх нават спецыялісту дастаткова складана. Асабліва вострая гэтая праблема ў дзяцей, што не наведваюць садок.

—Якія парушэнні псіхафізічнага развіцця сустракаюцца ў дашкольнікаў?
—Іх спектр вельмі шырокі. Ад простага парушэння гукавымаўлення да поўнай адсутнасці маўлення. Праблемы са зрокам і слыхам, апорна-рухальным апаратам, затрымка псіхічнага развіцця, інтэлектуальная недастатковасць. У цяперашні час вялікімі тэмпамі расце колькасць дзяцей з аўтызмам.

—Чым абумоўлена наяўнасць парушэнняў?
—Прычын узнікнення ў дзіцяці тых ці іншых асаблівасцей у развіцці шмат. Аднак што дакладна паўплывала на гэта не лепшым чынам—адказаць складана. Часцей за ўсё пэўныя недахопы звязаны з унутрычэраўным развіццём: цяжкая цяжарнасць, пагроза выкідышу, інфекцыйныя хваробы, несвоечасовыя ро-ды… Маюць месца парушэнні з-за так званай педагагічнай (сацыяльнай) занядбанасці, што таксама здараецца нярэдка. Практычна кожная маці ўпэўнена, што ў яе дзіцяці няма ніякіх парушэнняў, што ўсё з узростам пройдзе. Такім чынам дашкольніка пазбаўляюць кваліфікаванай своечасовай дапамогі спецыялістаў.

—Куды звяртацца за дапамогай і кансультацыямі?
—Калі ў бацькоў ёсць сумненні наконт адпаведнасці ўзроўню развіцця дзіцяці ўзроставым нормам ці проста патрэбна падказка спецыяліста, заўсёды можна звярнуцца да выхавальніка ці настаўніка-дэфектолага ва ўстанове адукацыі, якую наведвае дзіця.  Дапамогуць спецыялісты нашага цэнтра. Папярэдні запіс па тэлефонах 4 18 55, 4 35 83. Увогуле, неабходна павышаць граматнасць як бацькоў, так і педагогаў па пытаннях аказання своечасовай дапамогі дашкольнікам. Патрэбна больш цеснае супрацоўніцтва паміж выхавальнікамі і настаўнікамі-дэфектолагамі ва ўстановах адукацыі.

—Якім чынам ажыццяўляецца дапамога дашкольнікам з парушэннямі развіцця?
—На базе дзіцячага сада №1 функцыянуюць дзве лагапедычныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Заняткі з настаўнікам-дэфектолагам праводзяцца штодня. У гэтай жа ўстанове некалькі год дзейнічае група інтэграванага навучання і выхавання, у якой разам з усімі займаюцца дзеці з парушэннямі псіхічнага развіцця, слыху, зроку, інтэлекту; працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзе займаюцца з дзецьмі з нястойкімі (лёгкімі) парушэннямі маўлення. На базе дзіцячых садоў №2 і №3 выхаванцам з парушэннямі гукавымаўлення  аказваюць дапамогу спецыялісты карэкцыйнага цэнтра. Лагапедычная група дзейнічае ў Дзісенскім садку. У сельскіх установах з дзецьмі, якія маюць парушэнні ў развіцці, займаюцца ў групах інтэграванага навучання і выхавання і ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. 

Для таго, каб з верасня атрымліваць дапамогу спецыялістаў, неабходна (пажадана з сакавіка да мая) прайсці псіхолага-медыка-педагагічную камісію, якая праводзіцца як у Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, так і на базе ўстаноў адукацыі. Залічэнне на заняткі ажыццяўляецца на аснове заключэння ЦКРНіР, якое выдаецца па выніках камісіі.
—Дзякуй за размову.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 775
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 645
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 629
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта