Повышение качества образования через духовное и нравственное развитие состоялось в Новопогостской СШ имени Г. Цитовича

Повышение качества образования через реализацию инновационного проекта "Духовно-нравственное развитие и становление личности учащегося в процессе сотрудничества школы, семьи, церкви» проанализировали на методическом объединении. Оно собрало заместителей директоров по учебной, воспитательной, учебно-воспитательной работе в Новопогостской СШ имени Г. Цитовича.

Павышэнне якасці адукацыі праз рэалізацыю інавацыйнага праекта «Духоўна-маральнае развіццё і станаўленне асобы вучня ў працэсе супрацоўніцтва школы, сям’і, царквы» прааналізавалі на метадычным аб’яднанні. Яно сабрала намеснікаў дырэктараў па навучальнай, выхаваўчай, навучальна-выхаваўчай рабоце ў Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча.

Педагогі Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча разам з вучнямі запрасілі гасцей на факультатыўны занятак «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» ў сёмы клас. Пад кіраўніцтвам настаўніцы Марыны Лапкоўскай разгледзелі пытанні жыцця і духоўных подзвігаў беларускіх святых. Вучні-пачаткоўцы разам з педагогам Ганнай Гайлевіч удзельнічалі ў конкурснай праграме «Дружная сям’я». У гасцёўню «У чаканні Каляднай зоркі» правялі школьнікі з настаўнікамі Таццянай Суботка, Вольгай Чорнай і намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Марыяй Маляўка. Экскурсаводы Ульяна Батура і Аліна Апалька наладзілі экскурсію па музеі імя Г. Цітовіча.

Падчас факультатыўнага занятку сямікласнікі разважалі пра жыццё і духоўныя подзвігі беларускіх святых, пра тое, якія іх якасці яны хацелі б узяць для сябе ў сучасным свеце. Выконвалі цікавыя заданні з выкарыстаннем QR-кодаў. У канцы настаяцель храма святога Мікалая ў вёсцы Новы Пагост айцец Уладзімір Стрэха расказаў пра святога Канстанціна Жданава – святара, які нарадзіўся ў Шаркаўшчыне, а памёр пакутніцкай смерцю ў Дзісне.

У конкурсе «Дружная сям’я» спаборнічалі каманды на чале з мамамі Яўгеніяй Цітовіч, Анжалікай Колас, Тэрэзай Бараноўскай і Святланай Гапеевай. Выконвалі розныя заданні: складалі прыказкі, «гатавалі» абед па меню, рабілі каралі, малявалі свой дом. І бацькі, і дзеці, і госці выдатна правялі час і адпачылі.

Галоўным упрыгожваннем дня стала гасцёўня «У чаканні Каляднай зоркі». Вядучыя свята акцэнтавалі ўвагу гасцей на тое, што па хрысціянскім календары пачаўся Калядны пост. Гэта час, калі людзі рыхтуюцца да сустрэчы Раства Хрыстова і адчыняюць у сабе духоўныя каштоўнасці і пакору. Дзеці ўзгадалі сапраўдную Калядную гісторыю, якая адбылася шмат гадоў таму, расказвалі вершы, разважалі пра важнасць посту.

Настаяцелі храмаў Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне айцец Віктар Вабішчэвіч і святога Мікалая ў Новым Пагосце айцец Уладзімір Стрэха паведамілі пра значнасць Каляднага посту, яго асаблівасці і важнасць духоўнага ачышчэння.

Тэрэза і Сяргей Бараноўскія разам з дачкой Дашай і іх хросніца Ліза расказалі пра тое, як праходзіць калядны пост у іх сям’і, як рыхтуюцца да свята. Яны пачаставалі ўсіх посным маркоўным пірагом.

Вядучыя гаварылі пра тое, як важна рабіць сваім родным і блізкім, знаёмым прыемныя сюрпрызы і падарункі, жадаць дабра і ў адказ прымаць віншаванні. Дзеці падрыхтавалі для гасцей відэакліп да песні «Толькі дабрынёй сэрцаў» са сваімі добрымі справамі ў мінулым і гэтым навучальным годзе.

Свята атрымалася светлым, чыстым і добрым.

Марыя МАЛЯЎКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Фотаматэрыял аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий