Профессиональное развитие

Профессиональное развитие "Удасканаленне прафесіяналізму і педагагічнага майстэрства настаўніка" — па такой тэме прайшло 11 лістапада на базе ДУА "Завуццеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" пасяджэнне метадычнага аддзела з удзелам намеснікаў дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна, падчас якога пра дзейнасць па стварэнні аптымальных умоў для творчага росту педагогаў, іх асабовага і прафесійнага развіцця расказала намеснік дырэктара па ВВР мясцовай навучальнай установы В. У. Цыбульская.

 

Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі выставы "Маё прафесійнае развіццё", наведалі адкрытыя вучэбныя, факультатыўныя і карэкцыйныя заняткі з вучнямі.
У працэсе абмену вопытам павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў дзяліліся сродкамі метадычнай работы намеснік дырэктара па ВВР ДУА "Туркоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа" Т. А. Равецкая і яе калега з ДУА "Слабадская дзіцячы сад-базавая школа" Т. В. Невяроўская. Па выніках павышэння кваліфікацыі ў ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" выступіла намеснік дырэктара па ВР ДУА "Язненская сярэдняя школа" Л. З. Жойдзік. Намеснік дырэктара ДУА "Міёрскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэалібітацыі" Ж. А. Кураш гаварыла пра асаблівасці павышэння прафесійнага майстэрства настаўніка-дэфектолага, звярнула ўвагу і на правільнасць вядзення дакументацыі ў рабоце з дзецьмі з АПФР.


Аналізуючы практыку дзейнасці намеснікаў дырэктараў школ раёна па ўдасканаленні прафесіяналізму і педагагічнага майстэрства, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета А. М. Азевіч акцэнтавала ўвагу на неабходнасці дыферэнцыраванага падыходу ў арганізацыі метадычнай работы ва ўстановах адукацыі, абагульнення перадавога вопыту і размяшчэння на сайтах устаноў адукацыі матэрыялаў з вопыту работы педагогаў і па інавацыйнай дзейнасці, на магчымасці стварэння педагогамі электроннага партфоліа і віртуальных кабінетаў па прадметах, а таксама на важнасці самаадукацыі і своечасовага павышэння кваліфікацыі ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых.

 

А. АЗЕВІЧ,
загадчык вучэбна-метадычнага
кабінета аддзела адукацыі, спорту
і турызму. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.